Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Новалукомльская дзіцячая бібліятэка-філіял № 4. Чашніцкі раён, г. Новалукомль

Пры Новалукомльскай гарадской бібліятэцы ў 1972 годзе пачынае сваю працу дзіцячы аддзел. Ён быў арганізаваны з фондаў раённай дзіцячай бібліятэкі і абменнага фонду абласной бібліятэкі. Першапачаткова размяшчалася бібліятэка ў будынку інтэрната № 1. Увесь кніжны фонд змяшчаўся на адным стэлажы, пры гэтым чытачоў у бібліятэцы было каля тысячы чалавек. Хутка паўстала пытанне аб выдзяленні аддзела дзіцячай літаратуры ў самастойную бібліятэку. Пад дзіцячую бібліятэку ў 1974 годзе быў адведзены клас у памяшканні Новалукомльскай сярэдняй школы № 2.

У лютым 1977 года Новалукомльская дзіцячая бібліятэка адзначыла наваселле ў будынку Палаца культуры.

Фонд бібліятэкі на сучасным этапе складае 45697 адзінак інфармацыйных прадуктаў, для абслугоўвання больш за 4000 карыстальнікаў. Да паслуг маленькіх чытачоў 15 найменняў газет і 60 найменняў часопісаў. Пры бібліятэцы з 2010 года працуе мультывідэацэнтр.

Адной з найважнейшых задач Новалукомльскай дзіцячай бібліятэкі стала духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Праводзяцца сумесныя масавыя мерапрыемствы з прыцягненнем служыцеляў царквы. На базе бібліятэкі працуе нядзельная школа. Праводзяцца духоўныя гутаркі «Дабравешчанне», «Вербная нядзеля», «Хрыстос бласлаўляе дзяцей», «Прытча аб талентах», «Святыя Велікамучанікі», «Вялікі пост», урокі духоўнасці «Найсвяцейшая Дзева Марыя», «Аб чысціні цялеснай і духоўнай», урок маралі «Чысты чацверг».

З 2010 года бібліятэка працуе па мэтавай праграме па прапагандзе навукова-пазнавальнай літаратуры «Да карыснага – праз цікавае».

Праводзіцца шмат мерапрыемстваў: свята дзіцячай кнігі «Кніжны сад для малых», «Хто ў доме гаспадар», сямейнае свята «Любімая мама адна на планеце» і інш. Рэгулярна арганізоўваюцца выставы работ навучэнцаў Дзіцячай школы мастацтваў.

Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль, вуліца Набярэжная, 13.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Стукалова, Н. Город будущего глазами детей / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 26 ліп. – С. 4.

2. Стукалова, Н. Делать людей добрее / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 1 лістап. – С. 5.

3. Стукалова, Н. Детям о героях / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 8 мая. – С. 2.

4. Стукалова, Н. «Ты читаешь – ты лучший» / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2012. – 3 лістап. – С. 4.

5. Стукалова, Н. У книг каникул не бывает / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2012. – 18 снеж. – С. 5.

6. Стукалава, Н. Пасябраваць з кнігай / Н. Стукалава // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 24 лістап. – С. 3.

7. Стукалова, Н. Город будущего глазами детей / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 26 ліп. – С. 4.

8. Юркевич, В. Безграничная любовь / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 20 кастр. – С. 4.

9. Юркевич, В. От тайны – к знаниям / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 18 крас. – С. 4.