Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна.

 Лёзненская цэнтральная раённая бібліятэка была створана ў 1924 годзе як чытальня пры Народным доме. Кніжны фонд налічваў 1974 тамы. Наведвала ўстанову каля 229 чытачоў.

З 1930 года бібліятэка – самастойная ўстанова. З восені 1944 года бібліятэка атрымала статус раённай.

У 1976 годзе пры пераходзе да цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы бібліятэка ўзначаліла сетку бібліятэк раёна і набыла статус цэнтральнай раённай.

Асноўны напрамак дзейнасці бібліятэкі – садзейнічанне выхаванню прававой культуры насельніцтва; экалагічны, краязнаўчы напрамак; прапаганда кнігі і чытання.

У структуру цэнтральнай раённай бібліятэкі ўваходзяць:

– аддзел абслугоўвання і інфармацыі;

– аддзел дзіцячай літаратуры (працуе па краязнаўчай праграме «Адкрытая кніга Лёзненшчыны»). На базе аддзела дзейнічае экалагічны клуб «Званочак» і клуб аматараў казкі «Лукамор'е»;

– Публічны цэнтр прававой інфармацыі (працуе на базе аддзела абслугоўвання з 2003 года);

– аддзел бібліятэчнага маркетынгу;

– аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага кніжнага фонду.

Бібліятэка працуе па краязнаўчай праграме «Мой родны кут». Пры ёй дзейнічае народны клуб кветкаводаў і агароднікаў «Флора», народнае аматарскае літаратурнае аб'яднанне «Пад абажурам», «Хобі-клуб».

Жыхароў аддаленых населеных пунктаў раёна і мікрараёнаў абслугоўвае бібліёбус.

Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Леніна, д. 65.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Апарина, Е. Без пищи духовной / Е. Апарина // Знамя юности. – 2006. – 4 авг. – С. 26.

2. Бирюлькова, Л. Летний дворик для любителей чтения / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 18 чэрв. – С. 3.

3. Дриленок, С. Дорога длиною в 75 лет / С. Дриленок // Сцяг перамогi (Лезна). – 1999. – 21 снеж. – С. 3–4.

4. Дриленок, С. На всю оставшуюся жизнь / С. Дриленок // Сцяг перамогi (Лезна). – 2001. – 21 крас. – С. 3.

5. Дубкоў, Я. Адзначылi юбiлей / Я. Дубкоў // Сцяг перамогi (Лезна). – 1999. – 11 снеж. – С. 1.

6. Заруцкая, И. К вашим услугам / И. Заруцкая // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2003. – 16 снеж. – С. 2.

7. Карпекін, К. Кнігасховішча ў маленькім пакойчыку / К. Карпекін // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 22 сак. – С. 7.

8. Краснова, Н. Наша книжная сокровищница / Н. Краснова // Сцяг перамогi (Лезна). – 1999. – 22 крас. – С. 2.

9. Лиозненская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 61–62.

10. Михеев, О. С надеждой и любовью / О. Михеев // Наше православие. – 2018. – № 2 (февр.). – С. 2.

11. Первая кафедра духовной книги / подгот. Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 10 нояб. – С. V.

12. Похолкина, Ю. Книги – в отдалённые деревни / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 1 лют. – С. 7.

13. Ретнёва, Е. Интересные мероприятия – читателям в подарок / Е. Ретнёва, Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2011. – 13 верас. – С. 1–2.

14. Шашкина, Л. В гостях – лучшие читатели / Л. Шашкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2002. – 15 кастр. – С. 3.

15. Шпаковская, Г. В содружестве с книгой / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 5 нояб. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Культурно-оздоровительный центр. Лиозненский районный исполнительный комитет