Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Гарадоцкі раён, г. Гарадок

 

Цэнтральная раённая бібліятэка была ўтворана ў 1921 годзе. Загадчыкам працавала Аўчыннікава Вольга Мітрафанаўна. Колькасць чытачоў – 286 чалавек. Кніжны фонд невядомы. Штат бібліятэкі – 1 чалавек.

У 1947 годзе фонд ЦБ складаў 5000 экзэмпляраў, чытачоў – 823, у тым ліку 600 чытачоў школьнага ўзросту. У бібліятэцы працавалі 3 работнікі. Пры бібліятэцы была чытальная зала, працавала 5 перасовак. З 1954 па жнівень 1969 гг. Гарадоцкую раённую бібліятэку ўзначальвала Яфрэмава Аляксандра Васільеўна.

У 1955 годзе Гарадоцкая цэнтральная раённая бібліятэка атрымала асобнае памяшканне. Кніжны фонд складаў 11971 экзэмпляр, чытачоў – 1036 чалавек, кнігавыдача – 9410 экзэмпляраў.

З 1996 года бібліятэка аказвае платныя віды паслуг карыстальнікам. На сённяшні дзень прадастаўляецца 20 відаў паслуг.

Асаблівай папулярнасцю ў насельніцтва карыстаецца аддзел камерцыйнага фонду з відэатэкай. Пры Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэцы з 2004 года працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі.

Цэнтральная бібліятэка вядзе змястоўную і перспектыўную дзейнасць па выкананні мэтавай праграмы «Бібліятэка і міласэрнасць». З 2004 года ў рамках праграмы пачаў сваю працу клуб «Залаты ўзрост».

У 2007 годзе бібліятэка набыла бібліёбус.

У пачатку 2009 года ў раённай бібліятэцы была цалкам аўтаматызавана бібліятэчная сістэма. Пачаў працаваць літаратурны клуб «Гараднянка». З лютага 2010 года і па сённяшні дзень дырэктарам бібліятэкі з'яўляецца Абрамава Ада Вітальеўна.

У 2013 годзе да 70-годдзя вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікамі бібліятэкі быў распрацаваны раённы праект «Кніга народнай славы».

У студзені 2015 года ЦРБ палепшыла сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. Згодна з рашэннем Гарадоцкага райвыканкама яна атрымала статус юрыдычнай асобы – ДУК «Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк». Гарадская дзіцячая бібліятэка была рэарганізавана і пачала працаваць як аддзел дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі.

У 2016 годзе на сайце цэнтральнай бібліятэкі былі прадстаўлены электронны рэсурс «Афганістан» і віртуальная літаратурная гасцёўня «Уладзімір Скарынкін», дзе сабраны матэрыялы пра жыццё і творчасць знакамітага земляка, паэта.

26 кастрычніка 2018 года ў бібліятэцы адкрылася кафедра праваслаўнай літаратуры.

Ініцыятарамі і арганізатарамі адкрыцця кафедры выступілі Віцебская Епархія, Віцебскае абласное грамадскае аб'яднанне праваслаўных жанчын, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама, Гарадоцкае благачынне і Гарадоцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Праваслаўная кафедра – месца, дзе будзе праводзіцца даследчая праца, дзе чытачы змогуць пазнаёміцца з духоўнай літаратурай, дзе будуць праходзіць цікавыя духоўныя сустрэчы і мерапрыемствы.

Сёння бібліятэка з'яўляецца не толькі сучасным культурна-адукацыйным і інфармацыйным цэнтрам, але і метадычным асяродкам бібліятэчнага маркетынгу для ўсіх філіялаў бібліятэчнай сістэмы.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Пралетарская, 4.

 

Гарадоцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Фотаздымак з сайта https://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Антонаў, Л. У КАЦ «Гарадок» у Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі рупліўцаў роднага слова Гарадоччыны / Л. Антонаў // Наша слова. – 2018. – 14 сак. – С. 4.

2. Башмакова, И. Гость в библиотеке / И. Башмакова // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 10 ліп. – С. 1.

3. Городокская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 332.

4. Мукомол, Л. Родился новый... клуб! / Л. Мукомол // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 10 лют. – С. 1.

5. Шалыго, З. Встреча с поэтом / З. Шалыго // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 9 студз. – С. 5.

6. Шляйко, Л. Нашы «кнігадрукары» лепшыя / Л. Шляйко // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 23 верас. – С. 1.

7. Яковлева, С. «Есть храм у книг – библиотека» / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 20 верас. – С. 4.

8. Яковлева, С. Через книгу – к духовности / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 30 кастр. – С. 1, 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В Городокской библиотеке открылась кафедра православной литературы