Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэка УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». г. Віцебск

 

Гісторыя бібліятэкі непарыўна звязана з гісторыяй Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яна бярэ пачатак з 1 верасня 1965 года, калі быў адкрыты Віцебскі дзяржаўны інстытут лёгкай прамысловасці.

Ужо 2 студзеня 1966 года бібліятэка адкрылася для наведвальнікаў. Аснову бібліятэчнага фонду складалі кнігі, перададзеныя з фондаў Маскоўскага інстытута лёгкай прамысловасці, Іванаўскага і Кастрамскога тэкстыльных інстытутаў, кнігі з асабістых калекцый выкладчыкаў.

Першапачаткова супрацоўнікаў было 3 чалавекі, фонд бібліятэкі налічваў 10414 экз., колькасць карыстальнікаў – 1116 чалавек.

У наступныя гады павялічваўся план прыёму студэнтаў, пашыраўся профіль падрыхтоўкі спецыялістаў, ствараліся новыя кафедры, лабараторыі, кабінеты. Расла і бібліятэка: пашыраўся штат і рэарганізоўвалася яе структура. У 1968 годзе бібліятэка пераехала ў новы, больш прасторны будынак.

Канец XX ст. адзначыўся ўкараненнем новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэннем бібліятэчных паслуг, з'яўленнем новых носьбітаў інфармацыі. У 1994 годзе ў бібліятэцы пачалося стварэнне электроннага каталога, а ў 1998 годзе быў створаны аддзел аўтаматызацыі бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў.

Набыццё ў 2004 годзе сеткавай версіі аўтаматызаванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэмы дало магчымасць працягваць працу па пашырэнні лакальнай сеткі, стварэнне якой пачалося ў 2001 годзе. Гэтая сістэма забяспечыла комплексную аўтаматызацыю ўсіх бібліятэчных працэсаў, дазволіла эфектыўна арганізаваць працаёмкія тэхналагічныя працэсы, звязаныя з апрацоўкай першакрыніц.

З 2013 года функцыянуе афіцыйны сайт бібліятэкі – найбольш поўная крыніца інфармацыі пра бібліятэку, яе інфармацыйныя прадукты і паслугі. Супрацоўнікі бібліятэкі вядуць шэраг бібліяграфічных баз дадзеных уласнай генерацыі, а таксама з'яўляюцца ўдзельнікамі праектаў па стварэнні карпаратыўных электронных інфармацыйных рэсурсаў.

З 2016 года на базе бібліятэкі створаны рэпазіторый адкрытага доступу. У гэтым жа годзе была створана база дадзеных «Персанальныя старонкі навукоўцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта», якая размешчана на сайце.

Акрамя штодзённага абслугоўвання карыстальнікаў супрацоўнікі бібліятэкі ладзяць розныя мерапрыемствы: тэматычныя выставы, літаратурныя вечарыны, творчыя сустрэчы, значную ўвагу ўдзяляюць духоўна-маральнаму выхаванню моладзі.

У структуру бібліятэкі ўваходзяць: аддзел абслугоўвання, які ўключае ў сябе абанемент і 4 чытальныя залы, аддзел камплектавання і каталагізацыі дакументаў, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел. Кніжны фонд бібліятэкі налічвае каля 470 экз. выданняў на розных носьбітах. Штогод бібліятэка абслугоўвае каля 26 тыс. чытачоў.

Бібліятэка УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» сёння – элемент інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, які функцыянуе на скрыжаванні навукова-даследчых інтарэсаў і адукацыйных тэхналогій, якія рэалізуюцца ў навучальнай установе.

Дырэктар бібліятэкі – Радаева Тамара Сцяпанаўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, д. 72.

 

Бібліятэка УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Дырэктар – Тамара Сцяпанаўна Радаева. Фотаздымак з сайта https://vstu.byУ чытальнай зале бібліятэкі УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Фотаздымак з сайта https://www.facebook.comУ чытальнай зале бібліятэкі УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Фотаздымак з сайта https://www.facebook.com

ЛІТАРАТУРА

1. Быцкая, Л. И. Листая прошлого страницы ... / Л. И. Быцкая // Бібліятэчны свет. – 2015. – № 6. – С. 25–26.

2. Быцкая, Л. И. Платные услуги библиотеки: реальность сегодняшнего дня / Л. И. Быцкая // Вести ВГТУ (Витебск). – 2008. – № 16 (окт.). – С. 3.

3. Витебский государственный технологический университет = Vitebsk state technological university : [альбом] / сост.: Б. Е. Рыклин, И. А. Дорофеева. – Витебск : [Б. и.], 2013. – 67 с.

4. Ерашова, В. «Пока земля ещё вертится...» / В. Ерашова // Наше православие. – 2016. – № 3 (март). – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт бібліятэкі УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»