Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка, філіял ДУ «Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка». г. Віцебск

 

Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка з'яўляецца філіялам Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі. Яна была створана 29 мая 2001 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 25 ад 21 студзеня 1994 года «Аб стварэнні абласных навукова-тэхнічных бібліятэк на правах філіялаў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі».

У 2001 годзе пачалося рэгулярнае камплектаванне фондаў бібліятэкі новымі выданнямі, неабходнымі для развіцця навукі і вытворчасці. Дзейнасць па абслугоўванні карыстальнікаў пачалася ў верасні 2003 года. Гэтаму папярэднічала вялікая арганізацыйная работа, рамонт памяшканняў, у якіх зараз размешчана бібліятэка, абсталяваная мэбляй і камп'ютарнай тэхнікай.

Інфармацыйны патэнцыял бібліятэкі налічвае больш за 2,2 млн. дакументаў і прадстаўлены як традыцыйнымі друкаванымі выданнямі, так і электроннымі дакументамі. Бібліятэка мае шматгаліновы фонд навукова-тэхнічнай літаратуры, універсальныя фонды патэнтных і нарматыўна-тэхнічных дакументаў у адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскага рэгіёна.

Зараз да паслуг чытачоў – чытальная зала, інтэрнэт-цэнтр, кансультацыйны пункт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, у якім аказваюцца бясплатныя кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару.

У бібліятэцы адкрыты бясплатны доступ карыстальнікаў да Еўразійскай патэнтна-інфармацыйнай сістэмы (ЕАПАТІС), да поўных тэкстаў электроннай бібліятэкі дысертацый з фонду Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Дырэктар бібліятэкі – Фёдарава Ірына Пятроўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Пушкіна, д. 6.

 

Будынак, у якім знаходзіцца Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка. Фотаздымак з сайта https://rlst.org.byВіцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка. Фотаздымак з сайта https://library.vstu.byПадчас мерапрыемства ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Фотаздымак з сайта https://library.vstu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Как изобрести велосипед? / Е. Алимова // Витебские вести. – 2016. – 26 мая. – С. 2.

2. Дадеркина, К. Экология через призму знаний / К. Дадеркина // Народнае слова. – 2012. – 4 жн. – С. 5.

3. Козлова, Н. Областная научно-техническая библиотека приглашает / Н. Козлова // Твой город (Витебск). – 2014. – 16 окт. – С. 3.

4. Кричевцова, Л. Заходите в библиотеку. Или ... на сайт / Л. Кричевцова ; беседовала С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2008. – 7 чэрв. – С. 5.

5. Кричевцова, Л. В. Библиотечный труд – это коллективное творчество / Л. В. Кричевцова // Изобретатель. – 2007. – № 3. – С. 6–7.

6. Крупица, Н. Библиотека для специалиста / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 29 янв. – С. 5.

7. Степанская, Т. Библиотека для специалистов: научно-техническая библиотека открылась в Витебске / Т. Степанская // Народнае слова. – 2004. – 7 лют. – С. 5.

8. Фондаренко, Н. Новый дом для прогрессивной литературы / Н. Фондаренко ; беседовала Т. Горнова // Витебские вести. – 2014. – 14 окт. – С. 3.

9. Фондаренко, Н. Приходите за знаниями / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2014. – 6 марта. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі