eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 6th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 7th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 8th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 9th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 11th image here

Database «Regional archive of periodicals»

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

type your text for 12th image here

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality

Мастацтва павінна быць мужным: гартаючы дзённікі І. П. Мележа

 Meleg-new1 

 

Аддзел беларускай літаратуры прадстаўляе адзінаццатую выставу з цыкла "А на зямлі яго не згасне след", прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння славутага пісьменніка Беларусі І. П. Мележа. Выстава будзе дзейнічаць з 18 лістапада па 18 снежня пад назвай "Мастацтва павінна быць мужным: гартаючы дзённікі І. П. Мележа".

Яшчэ раней за публіцыстычныя і мастацкія творы ў літаратурным набытку маладога літаратара з'явіліся творы іншага жанру – дзённікавыя запісы.

У гады армейскай службы Іван Мележ, па яго словах, "пачаў спрабаваць свае сілы ў прозе", вёў запісныя кніжкі, якія загінулі ў вайну. А больш сур'ёзная проза прыйшла ў сорак першым і ў сорак другім гадах у выглядзе ваенных дзённікаў. Для аўтара дзённік быў не толькі яго франтавой памяццю, а яшчэ і даверлівым спадарожнікам, разумным і спагадлівым сябрам, якому ў самыя цяжкія моманты можна было адкрыць душу.

У апошнія гады пісьменнік не аднойчы зазначаў, што ён разглядае ваенныя дзённікі як сапраўдны пачатак сваёй творчасці.

Паводле прызнання самога Мележа, дзённік ён пачаў весці з 22 чэрвеня 1941 года, непасрэдна з перадавой, але апублікаваў іх толькі напрыканцы 1960-х — у сярэдзіне 1970-х гадоў.

Мележаўскія запісы і на самой справе ўяўляюць сабой добрую, сумленную і мужную дакументальную прозу. У іх добра перадаюцца цяжкасці, што выпалі ў гады вайны на долю савецкіх людзей. Зразумела, што Іван Паўлавіч таксама поўнай мерай зведаў гэтыя цяжкасці.

Такім чынам, мележаўскія дзённікі маюць яшчэ і тую бясспрэчную каштоўнасць, што яны з'яўляюцца істотнай крыніцай дакладных звестак пра аўтара, дазваляюць добра адчуць яго патрыятычныя пачуцці, зразумець кола яго інтарэсаў у гады вайны, станаўленне яго чалавечай асобы, фарміраванне яго літаратурных густаў і сімпатый.

Для карыстальнікаў бібліятэкі аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў бібліяграфічны спіс літаратуры, прадстаўленай на книжнай выставе.

 

ЛИТЕРАТУРА

1. Бугаёў, Д. Бацькоўская зямля і вялікі свет // Вернасць прызванню: творчая індывідуальнасць І. Мележа / Д. Бугаёў — Мн. : Маст. літ., 1977. — С. 3—17.

2. Бярозкін, Р. Ваенныя дзённікі Івана Мележа // Паэзія — мае жыцце : літ.-крытыч. артыкулы / Р. Бярозкін. — Мн. : Маст. літ., 1989. — С. 368—373.

3. Гніламёдаў, У. Іван Мележ : нарыс жыцця і творчасці : для старэйшага шк. узросту / Ул. Гніламёдаў — Мн. : Нар. асвета, 1984. — 128 с. — (Народныя пісьменнікі БССР).

4. Кулешов, Ф. Подвиг художника: лит. путь И. Мележа / Ф. Кулешов. — Мн. : Изд-во БГУ, 1982. — 224 с.

5. Ляшук, В. Іван Мележ у школе : дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / В. Ляшук. — Мн. : Аверсэв, 2002. — 191 с. — ( Вывучэнне творчасці пісьменніка).

6. Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / І. Мележ. — Мн. : Маст. лiт., 1979. — Т. 9 : Першая кніга. Дзённікі, запісныя кніжкі. Накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы. Аўтабіяграфічныя запіскі "У пачатку вайны". Крытыка, публіцыстыка 1946–1976. Каментарыі. — 1984. — 542 с.

7. Мележ, І. Збор твораў : у 6 т. / І. Мележ. — Мн. : Беларусь, 1969. — Т. 1 : Ваенны дзённік, апавяданні, аповесці. — 1969. — 415 с.

8. Мележ, И. Первая книга : дневники, тетради, из записных книжек: для ст. шк. возраста / И. Мележ. — Мн. : Юнацтва, 1984. — 72 с.

9. Мележ, І. Першая кніга : дзённік, сшыткі, з запісных кніжак / І. Мележ. — Мн. : Маст. лiт.,  1977. — 271 с.

10. Мележ, І. Роздумы : вытрымкі з дзённікаў і публіцыстычных нататкаў / І. Мележ // Роднае слова. — 1996. — № 2. — С. 153—155.

11. Мележ, І. 317 дзён вайны. Дзённік 1941–42 гг. / І. Мележ // Маладосць. — № 3. — С. 81—116.

12. Мележ, І. У гарах дажджы :  апавяданні / І. Мележ. — Мн. : Дзяржвыд. БССР,  1957. — 221 с.

13. Мяснікоў, А. "Я наглядаю з увагаю за фактамі жыцця...": Іван Мележ — публіцыст /А. Мяснікоў // Полымя. — 2011. — № 2. — С. 119—125.

14. Мятліцкі, М. Мой Мележ: да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа / М. Мятліцкі // Полымя. — 2011. — № 2. — С. 145—154.