Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Белая амфара, міжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц мадэльных агенцтваў Беларусі. Віцебск, г.

Конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц праводзіўся ў Віцебску ў 1995–2007 гг. У 1996 годзе конкурс атрымаў назву «Белая амфара». У 1997 годзе – набыў статус рэспубліканскага, з 2001 года конкурс стаў міжнародным.

Канцэпцыя конкурсу была распрацавана сумесна з кафедрай дызайну Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (зараз Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт).

«Белая амфара» – высокапрафесіянальны конкурс для стваральнікаў моды, ён адлюстроўваў стан і перспектывы развіцця моды, у ім удзельнічалі не толькі мадэльеры-дызайнеры, творчыя калектывы, але і студэнты спецыяльных навучальных устаноў і кіраўнікі мадэльных агенцтваў.

Асноўнай пляцоўкай для правядзення конкурсу служыў культурна-дзелавы цэнтр «Віцебск».

Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях – прамысловае і непрамысловае мадэліраванне.

У конкурсную камісію ўваходзілі вядомыя мадэльеры з Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі.

Конкурсныя паказы ўражвалі сваёй відовішчнасцю і арыгінальнымі дызайнерскімі знаходкамі. За гады існавання «Белая амфара» стала сапраўдным фестывалем моды, трыумфам стваральнікаў адзення, дэманстратараў і арганізатараў.

 

Міжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц мадэльных агенцтваў Беларусі «Белая амфара». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.ccМіжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц мадэльных агенцтваў Беларусі «Белая амфара». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.ccМіжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц мадэльных агенцтваў Беларусі «Белая амфара». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.ccМіжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц мадэльных агенцтваў Беларусі «Белая амфара». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.ccМіжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц мадэльных агенцтваў Беларусі «Белая амфара». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.ccМіжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц мадэльных агенцтваў Беларусі «Белая амфара». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.cc

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бараноўскі, І. «Белая амфара» ў Віцебску / І. Бараноўскі // Звязда. – 1998. – 7 мая. – С. 6.

2. «Белая амфора» // Витебская область : справочно-представительский альбом / редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 63.

3. Бычковская, О. «Белая амфора – 2007»: новаторство, открытия, победы / О. Бычковская // Витебский проспект. – 2007. – 24 мая. – С. 2.

4. Василишина Ю. «Белая амфора» станет международной / Ю. Василишина, А. Быкова // Знамя юности. – 2001. – 17 февр. – С. 14.

5. Ивановский, Ю. Не уступаем европейскому уровню / Ю. Ивановский // Віцебскі рабочы. – 2003. – 4 сак. – С. 4.

6. Крупица, Н. «Белая амфора» у дверей fashion индустрии / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 3 окт. – С. 3.

7. Крупица, Н. Воспоминания, перспективы / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 24 мая. – С. 7.

8. Пастарнак, Т. «Белая амфора» – стиль нового века / Т. Пастарнак // Народнае слова. – 2000. – 23 мая. – С. 2.

9. Пастернак, Т. «Белая амфора» с содержимым десятилетней выдержки / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2005. – 28 мая. – С. 2.

10. Пастернак, Т. «Белая амфора» снова прольется в Витебске / Т. Пастернак // Белорусская деловая газета. – 2002. – 22 апр. – С. 13.

11. Пастернак, Т. «Белая амфора». Взгляд на прошлый и новый век / Т. Пастарнак // Народнае слова. – 2000. – 20 мая. – С. 1.

12. Пастернак, Т. «Белая амфора»: феерия моды / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2003. – 22 мая. – С. 1.

13. Пастернак, Т. Мода и Витебск / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 19 мая. – С. 8.

14. Салаўёва, Т. «Белая амфара». Характары і сілуэты / Т. Салаўёва // Культура. – 2007. – 26 мая–1 чэрв. – С. 17.

15. Свирко, И. «Белая амфора»: феерия таланта и моды / И. Свирко // Рэспубліка. – 2005. – 8 чэрв. – С. 3.