Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Універсітэт Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны, УА. г. Віцебск

 

Сучасная назва УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (1995)
Былая назва Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1965
Месца знаходжання г. Віцебск
Афіцыйны сайт https://vstu.by 

 

Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці быў адкрыты 25 чэрвеня 1965 года.

Першым рэктарам інстытута быў прызначаны кандыдат хімічных навук, дацэнт Савіцкі Сцяпан Еўдакімавіч. Другім рэктарам стаў доктар тэхнічных навук, прафесар Ключнікаў Аляксандр Сяргеевіч.

У лютым 1995 года інстытут прайшоў акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу і з 20 красавіка гэтага ж года быў пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

З 1993 года ўніверсітэт узначальваў Башметаў Валерый Сцяпанавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 24 жніўня 2010 года дзейнічае Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта». Рэзідэнтамі тэхнапарка з'яўляюцца 12 прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

14 чэрвеня 2016 года доктар тэхнічных навук, прафесар Кузняцоў Андрэй Аляксандравіч прызначаны на пасаду рэктара ўстановы адукацыі. Пад яго кіраўніцтвам праведзена рэарганізацыя структуры ўніверсітэта, адкрыты новыя перспектыўныя спецыяльнасці тэхнічнай накіраванасці.

Сёння ўніверсітэт з'яўляецца буйным навукова-адукацыйным комплексам з наймацнейшым прафесарска-выкладчыцкім складам і ўнікальнай вучэбна-лабараторнай базай, у структуру якой уваходзяць: 7 факультэтаў, 17 кафедраў, 5 навучальных карпусоў, 2 інтэрнаты, эксперыментальна-даследчае прадпрыемства, аспірантура, бібліятэка, музей гісторыі ўніверсітэта; спартыўна-аздараўленчы комплекс, санаторый-прафілакторый ВДТУ. Адукацыйны працэс рэалізуецца па 21 спецыяльнасці першай ступені вышэйшай адукацыі, па 10 спецыяльнасцях у магістратуры і па 8 – у аспірантуры. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 3000 студэнтаў на дзённым і завочным аддзяленнях. З 1 верасня 2015 года УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны каледж ВДТУ» быў далучаны да УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» у якасці адасобленага падраздзялення, а ў 2016 годзе – УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» з'яўляецца надзейным партнёрам галіновых прадпрыемстваў і вядучай установай вышэйшай адукацыі краіны па падрыхтоўцы кадраў для лёгкай прамысловасці. Навуковыя працы выкладчыкаў і навучэнцаў накіраваны на прадпрыемствы лёгкай прамысловасці і машынабудавання і прадугледжваюць распрацоўку новага абсталявання і матэрыялаў, новых тэхналагічных працэсаў. Распрацоўкі ўкаранёны на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці, ПА «Віцязь», ААТ «Орша», РУП «ВЗЭП», заводзе «Тэрмапласт», ААТ «Віцебскі маторарамонтны завод», ААТ «Завод Візас», РУПП «Вістан».

Аўтарытэт і рэйтынг навукова-педагагічных школ ВДТУ высокі як у Беларусі, так і за яе межамі. Установа вышэйшай адукацыі ажыццяўляе фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні па шырокай тэматыцы. У структуру ўстановы вышэйшай адукацыі ўваходзяць Цэнтр выпрабаванняў і сертыфікацыі, Цэнтр калектыўнага карыстання навуковым абсталяваннем, вучэбна-навукова-вытворчая лабараторыя адатыўных тэхналогій і сумесныя навукова-даследчыя лабараторыі адразу некалькіх буйных IT-кампаній.

На высокім прафесійным узроўні рэалізуюцца праграмы давузаўскай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

У ВДТУ актыўна развіваюцца і міжнародныя сувязі. Ва ўстанове адукацыі дзейнічаюць міжнародныя дагаворы аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі студэнтаў, рэалізацыі сумесных адукацыйных праектаў і праграм двайных дыпломаў з замежнымі ВНУ партнёрамі. Студэнты ВДТУ маюць унікальную магчымасць атрымаць адукацыю за мяжой. Прамое супрацоўніцтва паміж ВНУ ажыццяўляецца з 57 вучэбнымі і навуковымі арганізацыямі і ўстановамі блізкага і далёкага замежжа. Штогод у ВДТУ праводзіцца 5 міжнародных канферэнцый.

Рэктар – Кузняцоў Андрэй Аляксандравіч.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 72.

 

УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Фота з сайта https://adukar.byУА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Фота з сайта https://justarrived.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Т. Навуку рухаюць асобы / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 12 снеж. – С. 12.

2. Бондарава, Т. Універсітэт вучоных, інжынераў і каралеў / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2020. –14 студз. – С. 4.

3. ВГТУ – место рождения специалистов будущего! // Витебские вести. – 2018. – 12 июля. – С. 14.

4. Витебский государственный технологический университет = Vitebsk state technological university : [альбом] / сост.: Б. Е. Рыклин, И. А. Дорофеева. – Витебск : [Б. и.], 2013. – 67 с.

5. Витебский государственный технологический университет // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 205.

6. Витебский технологический институт легкой промышленности: для поступающих в ВУЗ / ред. А. И. Домарацкая ; отв. за вып. В. А. Горохов. – Минск : Полымя, 1981. – [16] с.

7. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 464.

8. Камлёва, Н. Вузовская интеграция / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2018. – 20 янв. – С. 5.

9. Карпас, Е. Технопарк ВГТУ: союз науки и производства / Е. Карпас // Витебские вести. – 2016. – 8 дек. – С. 4.

10. Князева, Е. Нанотехнологии витебских ученых / Е. Князева // Народнае слова. – 2011. – 1 лістап. – С. 4.

11. Кузнецов, А. Фирменный стиль ВГТУ / А. Кузнецов ; беседовала Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 30 марта. – С. 4.

12. Пушнякова, А. Лаборатория, ориентированная на практику / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2020. –18 февр. – С. 7.

13. Технологический институт легкой промышленности // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 354.

14. Хронология становления и развития Витебского государственного технологического университета, 1965–2015: 50 лет / сост.: В. С. Башметов [и др.]. – Витебск : ВГТУ, 2015. – 157 с.

15. Черниченко, Н. ВГТУ – больше чем вуз / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 26 мая. – С. 5.