Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вясёлка над Віцебскам, міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці. Віцебск, г.

Першы адкрыты абласны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці, спонсарамі якога выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і турыстычная фірма «Ілва», праходзіў на невялікай канцэртнай пляцоўцы ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна"» ў 2010 годзе. Тады свята яшчэ не мела назвы. Яе ў літаральным сэнсе падказала неба: падчас адкрыцця канцэрта нечакана з'явілася вясёлка. Яна стала добрым знакам, сімвалам і талісманам фестывалю. І, між іншым, практычна штогод радуе сваім з'яўленнем яго ўдзельнікаў. Вясёлка – нябеснае ўвасабленне сутнасці вялікага свята, якое сёння ахоплівае амаль усе жанры дзіцячай творчасці. Спачатку фестываль праводзіўся па такіх намінацыях: «Харэаграфія», «Вакальна-харавая творчасць», «Фальклорна-этнаграфічная творчасць», «Інструментальнае мастацтва», потым далучыліся іншыя намінацыі – «Тэатральная творчасць», Выяўленчае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць», «Фотамастацтва», а з 2021 года з'явіліся новыя жанры дзіцячай творчасці – «Журналістыка» і «Блогерства».

Фестываль-конкурс штогод пашырае не толькі жанравыя, але і геаграфічныя межы. Калі першая «Вясёлка» аб'яднала артыстаў толькі з Віцебска, Масквы, Рудні і Смаленска, то цяпер збірае ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы, Арменіі, Малдовы, Турцыі, Германіі, Кітая і іншых краін свету.

На сённяшні дзень фестываль праводзіцца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пачынаецца з тэатралізаванага шэсця ў цэнтры горада і заканчваецца гала-канцэртам лаўрэатаў і ўзнагароджаннем пераможцаў у канцэртнай зале Віцебскай абласной філармоніі.

З цягам часу гэты праект стаў знакавай падзеяй у справе духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі. Да конкурсных адбораў дапускаюцца ўдзельнікі ва ўзросце ад 6 гадоў. У склад журы ўваходзяць заслужаныя дзеячы культуры і мастацтваў, прафесійныя педагогі.

Традыцыйнымі сталі выступленні юных артыстаў у Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

Праект запатрабаваны і мае вялікую будучыню, ён наглядна дэманструе, як культура яднае людзей пры дапамозе творчасці, любові, гармоніі і хараства.

 

 

Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Вясёлка над Віцебскам». Фота з сайта https://www.belta.byМіжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Вясёлка над Віцебскам». Фота з сайта https://kurjer.infoМіжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Вясёлка над Віцебскам». Фота з сайта https://vitvesti.byМіжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Вясёлка над Віцебскам». Фота з сайта https://vitvesti.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. «Радуга над Витебском» зажигает звезды / Е. Алимова // Витебские вести. – 2015. – 21 июля. – С. 8.

2. Алимова, Е. Засверкала «Радуга над Витебском» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2011. – 21 июля. – С. 4.

3. Алимова, Е. Просияла «Радуга над Витебском» / Е. Алимова // Витебские вести. – 2016. – 26 июля. – С. 8.

4. Алимова, Е. Старт для будущих побед / Е. Алимова // Витебские вести. – 2017. – 22 июля. – С. 11.

5. Бондарава, Т. «Вясёлка» заззяла новымі фарбамі / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2021. – 24 ліп. – С. 13.

6. Бондарава, Т. Вясёлка іграе, вясёлка спявае... / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2019. – 18 ліп. – С. 4.

7. Бондарава, Т. Вясёлка радасці, сяброўства і натхнення / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2014. – 19 ліп. – С. 7.

8. Бондарава, Т. Радасць творчасці – для ўсіх / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 19 ліп. – С. 4.

9. Бондарава, Т. Усе фарбы лета на палітры віцебскай вясёлкі / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2013. – 25 ліп. – С. 13.

10. Самотой, А. Сияла «Радуга над Витебском» / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 21 июля. – С. 4–5.

11. Самотой, А. Яркие цвета «Радуги» / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 24 июля. – С. 2.

12. Симонович, Д. «Радуга над Витебском» вновь засияла / Д. Симонович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 28 июля. – С. 16.