Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Міжнародныя Шагалаўскія дні. Віцебск, г.

23 верасня 1991 года Віцебскім гарадскім Саветам народных дэпутатаў было прынята рашэнне «Аб увекавечанні памяці мастака Марка Шагала». Таксама была пастаўлена задача: шагалаўскаму камітэту разам з іншымі службамі гарвыканкама, арганізацыямі і ўстановамі горада падрыхтаваць і правесці ў ліпені 1992 года Шагалаўскі дні ў Віцебску, у рамках якіх прадугледжвалася правядзенне II Шагалаўскіх чытанняў, адкрыццё Дома-музея М. Шагала, помніка і мемарыяльнай дошкі. II Шагалаўскія дні сталі ўжо міжнароднымі. У праграму былі ўключаны навуковыя канферэнцыі і чытанні, вернісажы новых выстаў, канцэрты і іншыя мерапрыемствы.

Шагалаўскія чытанні – навуковая канферэнцыя, прысвечаная праблемам вывучэння жыцця і творчасці Марка Шагала. Праводзяцца ў Віцебску штогод з 1991 года, з 2019 года – раз у два гады. У чытаннях прымаюць удзел дзясяткі даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Латвіі і іншых краін. Вынікі даследаванняў і матэрыялы Шагалаўскіх чытанняў публікуюцца ў «Шагалаўскім зборніку», «Бюлетэні Музея Марка Шагала» (выходзіць з 2000 г.), а таксама на сайце музея.

У 1994 годзе ў рамках Шагалаўскіх дзён прайшоў I Шагалаўскі пленэр, арганізаваны па ініцыятыве Міністэрства культуры і друку Беларусі. Да яго быў выдадзены альбом-каталог работ яго ўдзельнікаў (37 мастакоў з 9 краін свету). У рамках пленэра прайшлі музычны фестываль «Скрыпка Шагала», тэатральнае прадстаўленне ля гарадской ратушы, выстава па выніках пленэра, якая адкрылася ў дзень нараджэння М. Шагала. Другі пленэр (1997) быў прымеркаваны да 110-гадовага юбілею з дня нараджэння мастака. У ім прынялі ўдзел 26 мастакоў з 10 краін. Акрамя музычнага фестывалю і мастацкай выставы прайшлі розныя арт-акцыі, у тым ліку адкрыццё мемарыяльнага Дома-музея М. Шагала. У 2016 годзе Музей Марка Шагала вырашыў адрадзіць традыцыю і правёў III Міжнародны пленэр, прысвечаны 25-годдзю стварэння музея мастака ў Віцебску. IV пленэр (2018) падтрымаў аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама. У ім прынялі ўдзел 10 мастакоў з розных краін свету, якія на працягу двух тыдняў (з 25 чэрвеня па 7 ліпеня) пісалі карціны, натхняючыся родным горадам Марка Шагала.

 

Рашэнне аб увекавечанні памяці мастака Марка Шагала. Фота з сайта https://vk.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. И там витала тень Шагала / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2008. – 26 июня. – С. 3.

2. Алимова, Е. На день рождения к Шагалу / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2009. – 9 июля. – С. 6.

3. Брук, Я. Рембрандт был бы доволен Шагалом / Я. Брук ; [беседовала] Е. Павлова // Витебский курьер. – 2005. – 8 июля. – С. 1.

4. Дашкевич, В. Войти в мир Шагала / В. Дашкевич // Витебский проспект. – 2012. – 14 июня. – С. 2.

5. Закржевский, Г. Шагаловский пленэр удался / Г. Закржевский // Советская Белоруссия. – 1997. – 9 июля. – С. 5.

6. Ивановский, Ю. Шагаловские дни / Ю. Ивановский // Віцебаскі рабочы. – 2002. – 29 чэрв. – С. 1.

7. Кірыковіч, А. Едуць госці на яго радзіму... / А. Кірыковіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 12 кастр. – С. 10.

8. Крупица, Н. Витебск, храни свою душу!.. / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 10 июля. – С. 4.

9. Крупица, Н. Шагаловский сезон / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 5 июля. – С. 7.

10. Лисов, А. Г. Шагаловские чтения / А. Г. Лисов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 596.

11. Пастернак, Т. С мольбертом по шагаловским местам / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 28 июня. – С. 24.

12. Пастернак, Т. Слово о Шагале / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 18 июня. – С. 7.

13. Пукшанскі, А. Шагалу прысвячаецца... / А. Пукшанскі // Звязда. – 2015. – 28 ліп. – С. 3.

14. Салаўёва, Т. Шагал яднае краіны / Т. Салаўёва // Культура. – 2008. – 21–27 чэрв. – С. 6.

15. Стасюк, В. Крочыў па Віцебску Шагал / В. Стасюк // Беларусь. – 2008. – № 1. – С. 36–37.

16. Цыбульский, М. Л. Шагаловские пленэры / Л. М. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 596.

17. Шагаловский сборник / редкол.: Л. Хмельницкая, Д. Симанович, В. Шишанов. – Витебск : Музей Марка Шагала, 2004. – Вып. 2 : материалы VI–IX Шагаловских чтений в Витебске (1996–1999). – 160 с.

18. Шагаловский сборник / редкол.: Л. Хмельницкая, Д. Симанович. – Минск : Рифтур, 2008. – Вып. 3 : материалы X–XIV Шагаловские чтений в Витебске (2000–2004). –194 с.

19. Шагаловский сборник / редкол.: Л. Хмельницкая, И. Воронова. – Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2016. – Вып. 4 : материалы XXIV и XXV Шагаловских чтений в Витебске (2014–2015). – 279 с.

20. Шагаловский сборник / редкол.: Л. Хмельницкая, И. Воронова. – Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2019. – Вып. 5 : материалы XXVI и XXVII Шагаловских чтений в Витебске (2017–2019). – 235 с.

21. Шагаловский сборник : материалы I–V Шагаловских дней в Витебске (1991–1995) / ред.-сост. Д. Симанович. – Витебск : Издатель Н. А. Паньков, 1996. – 304 с.

22. Шпаковская, Г. XI Международные шагаловские дни / Г. Шпаковская // Народное слова. – 2001. – 10 ліп. – С. 4.