Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Міжнародны фестываль-конкурс барабаншчыц і мажарэтак. Віцебск, г.

На Віцебшчыне з 2008 года традыцыйна праходзіць абласное свята-конкурс духавых аркестраў «Віват, аркестр!». 3 2012 года выступленні некаторых аркестраў пачалі дапаўняцца яркімі, відовішчнымі выступленнямі калектываў барабаншчыц. Таму было вырашана да наступнага конкурсу падрыхтаваць зводны нумар з удзелам барабаншчыц вобласці.

У 2014 годзе абласное свята-конкурс «Віват, аркестр!» адкрыў зводны ансамбль барабаншчыц пад кіраўніцтвам Маргарыты Цветнікавай. У 2016 годзе свята-конкурс духавой музыкі «Віват, аркестр!» адбылося ў рамках XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у праграме якога на конкурснай аснове прынялі ўдзел ужо 16 ансамбляў барабаншчыц з розных рэгіёнаў вобласці.

3 2017 года Міжнародны фестываль-конкурс барабаншчыц і мажарэтак атрымаў прапіску на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Цяпер штогод на ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцяга Міжнароднага фестывалю мастацтваў гледачоў вітаюць калектывы барабаншчыц і мажарэтак Віцебскай вобласці са зводнымі нумарамі.

Пасля афіцыйнай цырымоніі ўдзельніцы параднага маршу праходзяць па цэнтральнай вуліцы горада да плошчы Перамогі, дзе адбываюцца конкурсныя выступленні Міжнароднага фестывалю-конкурсу барабаншчыц і мажарэтак.

Першы этап конкурснай праграмы пачынаецца з намінацыі «маршпарад» 100-метроўка: барабаншчыцы дэманструюць сінхроннасць і выразнасць рухаў, вытанчаную харэаграфію, высокую тэхнічнасць і арыгінальныя перастраенні. Затым адбываецца дэфіле і паказальныя выступленні калектываў у арыгінальным жанры на сцэне (подыум – «батан», «пампон», «барабан», «мажарэт-шоу» і г. д.).

У 2020 годзе, у сувязі з пандэміяй, фестываль-конкурс не праводзіўся, у 2021 годзе замест урачыстага марш-парада па вуліцах горада барабаншчыцы падрыхтавалі сумеснае выступленне ў самым цэнтры Віцебска – на плошчы Перамогі. У ім прынялі ўдзел больш за 700 канкурсантак з Расіі і Беларусі.

 

Міжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.by Міжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.bizМіжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.bizМіжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.bizМіжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.bizМіжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.bizМіжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.bizМіжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.byМіжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.byМіжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.by
 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Кадетки, юниорки и сеньорки / Е. Алимова // Витебские вести. – 2017. – 15 июля. – С. 7.

2. Колосова, А. Под звуки барабана / А. Колосова // Витебские вести. – 2021. – 20 июля. – С. 24.

3. Конохов, Д. Девушки любят марш! / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 17 июля. – С. 9.

4. Міжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц // Фестывалі ад А да Я: фестывальны аматарскі рух Беларусі / склад.: Т. М. Яскевіч, Р. І. Вайцяхоўская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020. – С. 224–227.