Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аршанская ўпадзіна Аршанскі раён

 

Аршанская ўпадзіна распасціраецца на поўнач і паўночны ўсход і падзяляе Беларускую і Варонежскую антэклізы. Невялікае адгалінаванне Аршанскай ўпадзіны цягнецца на паўднёвага захаду да г. Чэрвень і ўтварае Чэрвеньскі структурны заліў. На ўсходзе мяжуе з Ярцаўскім пахаваным выступам, на поўначы праз слаба выражаную Веліжскую седлавінузліваецца з Таропецка-Вяземскім прагінам, на захадзе сучляняецца з Латвійскай седлавінай, Вілейскім пахаваным выступам Беларускай антэклізы, на паўднёвым усходзе — з Суражскім пахаваным выступам Варонежскай антэклізы, на поўдні — са Жлобінскай седлавінай, на паўднёвым захадзе — з Бабруйскім пахаваным выступам Беларускай антэклізы. Даўжыня Аршанскай упадзіны каля 250 км, шырыня ад 120 да 210 км.

Крышт. фундамент у межах упадзіны апускаецца ад адзнак – 0,8 да – 1,7 км. Запоўнена рыфейскімі і вендскімі адкладамі магутнасцю ад 1 км і больш. Рыфейскія і ніжневендскія ўтварэнні складаюць ніжнебайкальскі структурны комплекс. Вышэй рэзка нязгодна залягаюць сярэдне- (на ўсёй плошчы ўпадзіны) і верхнедэвонскія (на ўсходзе) адклады, якія ўтвараюць герцынскі структурны комплекс. На поўдні пашыраны таксама верхнеюрскія, мелавыя, месцамі палеагенавыя і неагенавыя і на ўсёй тэрыторыі ўпадзіны антрапагенавыя адклады. Як структурныя элементы 2-га парадку па паверхні фундамента і рыфейскіх адкладах у межах Аршанскай упадзіны вылучаюцца Віцебская мульда і Магілёўская мульда, падзеленыя Цэнтральнааршанскім горстам. Па паверхнях крышт. фундамента, верхне-пратэразойскіх і дэвонскіх адкладаў выдзяляецца шэраг лакальных структур. Большасць з іх слаба вывучаны. Фарміраванне Аршанскай упадзіны пачалося і закончылася ў познім пратэразоі, найбольш інтэнсіўна яе развіццё выявілася ў рыфеі. Па паверхні дэвонскіх адкладаў і адкладаў, якія залягаюць вышэй, Аршанская ўпадзіна не вылучаецца. Дэвонскія ўтварэнні монаклінальна апускаюцца на ўсход і складаюць заходні Борт Маскоўскай сінеклізы. Юрскія, мелавыя, палеагенавыя і неагенавыя адклады апускаюцца на поўдзень і ўтвараюць паўночны борт Прыпяцкай сінеклізы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Айзберг, Р. Е. Тектоника Оршанской впадины / Р. Е. Айзберг, Р. Г. Гарецкий, И. В. Климович. – Минск : Наука и техника, 1985. – 112 с.

2. Нагорный, М. А. Оршанская впадина / М. А. Нагорный // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : Земля и недра. – С. 288.

3. Оршанская впадина // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 611