Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацк, г., Полацкі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 15 ліпеня 1994 года № 4.


Герб Полацка за сваю шматвекавую гісторыю меў некалькі афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Чатыры населеныя пункты Віцебскай вобласці – Бешанковічы, Дзісна, Друя і Полацк – на сваіх гербах маюць выявы рачных судоў. Сюжэты гербаў тлумачацца тым, што гарады размешчаны на берагах Заходняй Дзвіны, а ўся дзейнасць гараджан у мінулым была звязана з ракой і рачнымі промысламі.


Апісанне і выява герба

Герб Полацка за сваю шматвекавую гісторыю меў некалькі афіцыйных геральдычных сімвалаў.

У блакітным полі «барочнага», ці «германскага», шчыта трохмачтавы марскі карабель з сярэбранымі ветразямі плыве па сярэбраных хвалях.

 

Сучасная выява герба г. Полацка

 

Апісанне і выява сцяга

Прамавугольнае палотнішча з суаднясеннем бакоў 1:2, якое складаецца з трох вертыкальных палос: двух блакітнага колеру, размешчаных па баках, і цэнтральнай паласы белага колеру, на якой размешчаны герб горада Полацка.

 

Сучасная выява сцяга г. Полацка

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Г. Полацк // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі ; [прадмова С. Рублеўскага]. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 70–71.

2. Г. Полацк Віцебскай вобласці // Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі / С. Я. Рассадзін, А. М. Міхальчанка. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 94–97.

3. Город Полоцк // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 230–231.

4. Шаланда, А. І. Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў X–XVIII стст. : геральдычна-сфрагістычныя нарысы / Аляксей Шаланда. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 180 с.: каляр. іл., гербаў, партр.