Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Арэхаўск, г. п., Аршанскі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 2011 г. № Б-186 і № Б-187.

Герб і сцяг адобраны рашэннем Арэхаўскага сельскага Савета дэпутатаў ад 19 чэрвеня 2008 г. № 28.


Апісанне і выява герба

Іспанскі шчыт, фігурна скошаны справа, у левым зялёным полі якога намаляваны тры залатыя арэхі, у правым залатым – два лісты з двума каташкамі.

 

Сучасная выява герба г. п. Арэхаўск

 

Апісанне і выява сцяга

Прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з двух роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй – жоўтага і ніжняй – зялёнага колеру. У цэнтры правага боку палотнішча намаляваны герб гарадскога пасёлка.

 

Сучасная выява сцяга г. п. Арэхаўск

 

Аўтар герба і сцяга – М. М. Ялінская, мастак – В. А. Ляхор.

У гербе і сцягу гарадскога пасёлку Арэхаўск ужыта найбольш рэдкае, але вельмі арыгінальнае «лістападобнае» дзяленне, адзіны раз выкарыстанае ў нацыянальнай геральдыцы. Герб ставіцца да так званых «размаўляльных» ці «галосных», гербаў, гэта значыць назва населенага пункта візуальна адлюстравана ў гербавым сюжэце. Гэта традыцыя ў геральдыцы Беларусі налічвае не адно стагоддзе. Некаторыя беларускія гарадскія гербы былі створаны па аналагічным прынцыпе – Ваўкавыск (17 ст.), Рагачоў, Горкі (19 ст.), Смалявічы (1998), Масты (2006) і некаторыя другія.


ЛІТАРАТУРА

1. Городской посёлок Ореховск Оршанского района // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 220–221.

2. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области [Электронный ресурс] : Указ Президента Республики Беларусь, 28 февр. 2011 г., № 86 // ЭТАЛОН. Законодательство Республики Беларусь / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2016.