Балбасава, г. п., Аршанскі раён. Герб і сцяг
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 27.10.2017 07:37
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 2011 г. № Б-182 і № Б-183.
Праекты герба і сцяга былі адобраны рашэннем Балбасаўскага пасялковага Савета дэпутатаў ад 11 снежня 2009 г. № 58.
Апісанне і выява герба
У верхнім чырвоным полі перасечанага іспанскага шчыта намаляваны два распушчаныя крылы, паміж якімі чырвоная пяціканцовая зорка, акраеная срэбрам, у ніжнім блакітным – чорны паляўнічы ражок з залатой фурнітурай.
Апісанне і выява сцяга
Прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй – чырвонага і ніжняй – блакітнага колеру, у цэнтры правага боку якога намаляваны герб гарадскога пасёлка.
Аўтар герба і сцяга – М. М. Ялінская, мастак – В. А. Ляхор.
Герб гарадскога пасёлка Балбасава Аршанскага раёна працягвае шэраг тэрытарыяльнай беларускай сімволікі, у якім у сімвалічнай форме адлюстравана асноўная дзейнасць людзей, якія жывуць у дадзеным населеным пункце, і радавая геральдыка былых уладальнікаў мястэчка.
Верхняя, найбольш ганаровая частка герба ўяўляе найноўшую гісторыю Балбасава – два срэбраныя распушчаныя крылы, паміж якімі размяшчаецца чырвоная пяціканцовая зорка, акраеная срэбрам. Срэбраныя крылы, якія з'яўляюцца складовай часткай геральдычнага знака – эмблемы Ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Городской посёлок Болбасово Оршанского района // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 174–175.
2. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области [Электронный ресурс] : Указ Президента Республики Беларусь, 28 февр. 2011 г., № 86 // ЭТАЛОН. Законодательство Республики Беларусь / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2016.