Барань, г., Аршанскі раён. Герб і сцяг
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 27.10.2017 07:36
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №36 ад 20 студзеня 2006 г. і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2006 г. № Б-54 і № Б-55.
Апісанне і выява герба
У блакітным полі іспанскага шчыта намаляваны залаты вілападобны крыж, у цэнтры якога размешчаны паляўнічы ражок натуральнага колеру, зверху – срэбны кавалерскі крыж.
Прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1 : 2, у ніжняй частцы якога размешчаны дзве паласы: блакітная, над ёй – жоўтая, якія складаюць адпаведна 1/4 і 1/8 шырыні палотнішча, у цэнтры верхняй часткі знаходзіцца герб г. Барань.
ЛІТАРАТУРА
1. Город Барань Оршанского района // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 166–167.
2. Баранскi, В. Герб горада стварылi самi : [Да 400 годдзя Баранi. З гiсторыi] / В. Баранскі // Аршанская газета. – 1998. – 12 лют. – С. 3.