Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Копысь, г. п., Аршанскі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 60 ад 9 лютага 2004 г. і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 3 сакавіка 2004 г. № Б-7 і Б-8.

У аснову герба г. п. Копысь ляглі звесткі пра тое, што яго наваколле славілася густымі лясамі з вялікай колькасцю дзічыны, сярод якой толькі тут сустракаліся чорныя зайцы.

У абгрунтаванні неабходнасці зацвярджэння герба Копысі адзначаецца, што асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі XX – пачатку XXI ст. выява герба 1781 г. арганічна ўвайшла ў жыццё і свядомасць жыхароў гарадскога пасёлка. Яе можна сустрэць на старонках выданняў, прысвечаных гісторыі і культуры Копысі. Яна выкарыстоўваецца і падчас правядзення розных грамадскіх мерапрыемстваў.


Апісанне і выява герба

У зялёным полі французскага шчыта – заяц чорнага колеру.

 

Сучасная выява герба г. п. Копысь

 

Апісанне і выява сцяга

Прастакутнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. Верхнюю частку сцяга па ўсёй даўжыні займае белая паласа на 1/2 вышыні палотнішча. На 1/4 гэтай вышыні ў ніжняй частцы сцяга на ўсё палотнішча доўжыцца зялёная паласа, пад ёй размешчана паласа чорнага колеру, шырыня якой роўная 1/2 ніжняй. Вышэй знаходзіцца зялёная паласа, шырыня якой роўная 1/2 шырыні паласы папярэдняй (1/4 шырыні ніжняй паласы).

 

Сучасная выява сцяга г. п. Копысь

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Г. п. Копысь Аршанскага раёна / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 51–52.

2. Городской поселок Копысь Оршанского района / В. И. Адамушко, М. М. Елинская // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 204–205.

3. Г. п. Копысь Оршанского района / В. И. Адамушко, М. М. Елинская // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : Беларусь, 2006. – С. 71–72.

4. Никитина, О. На гербе Копыси – черный заяц / О. Никитина // Народнае слова. – 2003. – 29 сак. – С. 2.

5. Цітоў, А. Копысь // Геральдыка беларускіх местаў (XVI – пачатак XX ст.) / А. Цітоў. – Мінск : Полымя, 1998. – С. 175.