Ветрына, г., Полацкі раён. Герб і сцяг
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 22.08.2017 13:09
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2004 г. № 60.
Апісанне і выява герба
У блакітным полі іспанскага шчыта – залатая мельніца.
У сярэдзіне XVI ст. Ветрына было мястэчкам у складзе Полацкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 3 1793 г. у складзе Расіі – мястэчка, цэнтр воласці Лепельскага павета. Нягледзячы на тое, што гарадскі пасёлак налічвае ўжо некалькі стагоддзяў, яркіх падзей, якія маглі б быць пакладзены ў аснову стварэння герба, не знайшлося. Але шчодрасць і прыгажосць мясцовай прыроды, спецыфіка заняткаў жыхароў паспрыялі таму, што, трапна выкарыстоўваючы геральдычныя прыёмы, удалося распрацаваць герб па ўсіх правілах навукі.
Галоўны элемент герба, які запаўняе ўсю прастору поля шчыта, – ветраны млын. Ён сімвалізуе вецер, ягоны магутны подых. Такі герб у геральдыцы называецца «прамаўляючым», у ягонай выяве адлюстравана назва населенага пункта. Залаты колер млыну – сімвал заможнасці.
Млын асацыятыўна паяднаны з хлебам, а хлеб – гэта не толькі першы наедак чалавека, але і сімвал усіх важных жыццёвых каштоўнасцей. Блакітнае поле шчыта ў гербе гарадскога пасёлка паўтарае колер у гербе раённага цэнтра Полацка.
Выкарыстанне адной фігуры ў гербе характэрна для заходнееўрапейскай геральдыкі і рэдка сустракаецца ў беларускай.
Праект герба распрацаваны ў 2002 г. Г. К. Кешкевічам і В. Р. Карасёвым.
Мастак А. У. Леўчык.
ЛІТАРАТУРА
1. Городской посёлок Ветрино Полоцкого района // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 180–181.
2. Г. п. Ветрына // Адамушка, У. І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 36.