Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Орша, г. п., Аршанскі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2002 г. № 84.


Апісанне і выява герба

Герб Оршы – адзін са старэйшых у рэспубліцы і належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

У блакітным полі барочнага шчыта – срэбны крыж, ніжэй якога – залаты паўмесяц рагамі ўверх.

Гербавыя фігуры маюць глыбокі сэнс. Кавалерыйскі крыж сімвалізуе мужнасць, гераізм, адвагу. Паўмесяц – вядомы сімвал Багародзіцы, які шырока выкарыстоўваецца ў хрысціянскай традыцыі. Знак паўмесяца, звернуты вострымі краямі ўверх, увасабляе элемент, які дае жыццю магчымасці распаўсюджвання і ўказвае накірунак да бясконцага развіцця, а таксама засцерагае яе ад уплыву ніжэйшых сіл.

 

Сучасная выява герба г. Оршы Выява герба г. Оршы 1620 года  Выява герба г. Оршы 1781 года Выява герба г. Оршы 1971 года

 

Апісанне і выява сцяга

Прастакутнае блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. На 1/4 вышыні ў ніжняй частцы па ўсёй даўжыні палотнішча праведзена блакітная паласа, над якой месціцца другая блакітная паласа шырынёй, роўнай 1/4 ніжняй. Адлегласць паміж палосамі роўная шырыні вузкай паласы. У верхняй частцы палотнішча ў белым полі па цэнтры – выява герба, які накладваецца на палосы ніжняй часткі.

На сцягу шырокая і вузкая блакітныя палосы сімвалізуюць дзве асноўныя ракі Оршы – Днепр і Аршыцу, на зліцці якіх і быў заснаваны горад. Блакітны і белы колеры адпавядаюць асноўнай каляровай гаме герба, якія сімвалізуюць ваду і прыналежнасць да Белай Русі.

 

Сучасная выява сцяга г. Оршы

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Агеева, А. Якi герб нам блiжэй? / А. Агеева // Аршанская газета. – 2000. – 11 мая. – С.3.

2. Бордовский, П. Чему нас учит история / П. Бордовский // Аршанская газета. – 1999. – 28 верас. – С. 2.

3. Г. Орша // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 63–64.

4. Город Орша // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 222–223.

5. Герб – сімвал незалежнасці // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1998. – 1 верас. – С. 4.

6. Зноў пра наш герб // Аршанская газета. – 1999. – 9 верас. – С. 2.

7. Лютынскі, В. Геральдычныя сімвалы Оршы / В. Лютынскі // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 11 дек. – С. 7.

8. Маркевіч, М. На сесіі гарсавета дэпутатаў / М. Маркевіч // Аршанская газета. – 2002. – 16 крас. – С. 2.

9. Орша // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : Беларусь, 2006. – С. 77–78.

10. Петрушин, В. Гербы Оршы / В. Петрушин // Витебский курьер. – 2001. – 16 окт. – С. 3.

11. Цітоў, А. Орша // Геральдыка беларускіх местаў (XVI – пачатак XX ст.) / А. Цітоў. – Мінск : Полымя, 1998. – С. 210.

12. Цітоў, А. К. Орша // Гарадская геральдыка Беларусі / А. К. Цітоў. – Мінск : Полымя, 1989. – С. 158.