Ула, г. п., Бешанковіцкі раён. Герб
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 23.08.2017 11:26
Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Апісанне і выява герба
У чырвоным полі барочнага шчыта – срэбны замак-крэпасць з трыма вежамі. У цэнтральнай вежы знаходзяцца ўязныя вароты.
Гэта адзін з першых тэрытарыяльных гербаў у Беларусі. Атрыманы горадам у 1577 г. У пачатку Лівонскай вайны, каля 1566 г., па загаду Івана Грознага на паўвостраве, які знаходзіўся ў месцы ўпадзення ракі Ула ў Заходнюю Дзвіну, быў пабудаваны замак-крэпасць (зруйнаваны падчас вайны 1664–1667 гг.). Выява гэтага замка-крэпасці стала асновай герба.
Адлюстраванне замкаў, крэпасцей, абарончых збудаванняў у гербах гарадоў – даволі распаўсюджаная з'ява ў еўрапейскай геральдыцы. Прыкладам таму – гербы XVI ст. такіх гарадоў, як Новы Горад, Райгарад (Польшча), Высокае, Камянец, Сураж (Беларусь).
Герб Улы належыць да гісторыка-геральдычных каштоўнасцей Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Г. П. Ула // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 80.
2. Крачкоўскі, А. Надаў Уле герб – «замак і вежу адну» / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 14 жн. – С. 3.
3. Посёлок Улла Бешенковичского района // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 244–245.