Віцебскі раён. Герб і сцяг
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 22.08.2017 13:03
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 2011 г. № Б-178 і № Б-178.
Апісанне і выява герба
Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, які мае выгнута-зубчастае перасячэнне. У верхнім блакітным полі абраз Збавіцеля, звернуты ўправа, вакол яго галавы зверху справа – літары «ΙΣ» і злева – літары «ΧΣ», ніжэй справа і злева – дзве літары «С». У ніжнім полі чырвоная сцяна з чорнымі швамі, на якой размешчаны тры чорныя круглыя байніцы з залатой аблямоўкай.
Апісанне і выява сцяга
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй – чырвонага і ніжняй – блакітнага колеру; у цэнтры размяшчаецца выява герба Віцебскага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебский район / В. И. Адамушко, М. М. Елинская // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 190–191.
2. Півавар, М. Мовай сімвалаў і знакаў, або Вывучэнне роднага краю праз геральдыку / М. Півавар // Настаўніцкая газета. – 2013. – 20 крас. – С. 12–13.