Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Відзы, г. п., Браслаўскі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2004 г. № 60.

 

Апісанне і выява герба

У чырвоным полі французскага шчыта – залатая пчала з чырвонымі вачыма.

 

Сучасная выява герба г. п. Відзы

 

Апісанне і выява сцяга

Прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое вертыкальна падзелена на тры роўныя часткі чырвонага, жоўтага і чырвонага колеру.

 

Сучасная выява сцяга г. п. Відзы

 

Герб распрацаваны паміж 1858–1861 гг. расійскімі спецыялістамі гербавага аддзялення пры канцылярыі Дэпартамента Герольдыі. На той час яго ўзначальваў барон Б. В. Кёнэ, які палічыў мэтазгодным зацвердзіць гербы ўсіх без выключэння гарадоў Расійскай Імперыі.

Аўтарытэтны спецыяліст у галіне гарадской геральдыкі доктар гістарычных навук Н. А. Собалева лічыць: «Што тычыцца гарадоў заштатных або пазапавятовых, а таксама пасадаў, то, на думку Цэнтральнага статыстычнага камітэта, можна было б адзначаць гербамі толькі найболыш адметныя па гандлёва-прамысловаму развіццю, па колькасці наяўных у іх жыхароў ці, нарэшце, па важных гістарычных падзеях, якія адбыліся тут».

Відзы ў сярэдзіне XIX ст. – заштатны горад Ковенскай губерні, цэнтр воласці. Знаходжанне на паштовым тракце Дзвінск – Вільня спрыяла хуткаму развіццю горада. Тры разы на год тут праводзіліся кірмашы. Тым не менш, афіцыйна герб г. Відзы быў не зацверджаны.

Упершыню праект гарадскога герба быў апублікаваны ў кнізе А. Цітова «Геральдыка беларускіх местаў».

Галоўная фігура, якая размешчана ў гербавым полі, пчала – сімвал працалюбства і старання. У заходняй сімволіцы пчалу называюць «птушачкай Марыі», або «Божай птушачкай», і яна лічыцца сімвалам душы. У прымеркаваных да чалавечай існасці параўнаннях пчолы паўстаюць смелымі, стараннымі, чыстымі, тымі, што жывуць у згодзе з дзяржаўным уладкаваннем.

Нягледзячы на тое што праект герба Відзаў ствараўся ў пазамінулым стагоддзі, пчала ў сучасным варыянце геральдычнага сімвала выглядае таксама, як і ўяўлялі яе мастакі расійскай геральдыкі XIX ст.

Мастак А. У. Леўчык.

 

ЛІТАРАТУРА

1. П. Відзы Браслаўскага раёна // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 37.

2. Г. п. Видзы Браславского района (герб и флаг) // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск, 2006. – С. 62–63.