Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Браслаў, г., Браслаўскі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

 

Апісанне і выява герба

У блакітным полі барочнага шчыта – залатое сонца, на якім месціцца блакітны трохкутнік з выявай вока – вока Божага блаславення.

 

Сучасная выява герба г. Браслава

 

Апісанне і выява сцяга

Прастакутнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1 : 2, пасярэдзіне знаходзіцца блакітная паласа, якая шырынёй роўная 1/3 шырыні палотнішча, у цэнтры гэтай паласы – адлюстраванне герба горада Браслава.

 

Сучасная выява сцяга г. Браслава

  

Герб быў атрыманы горадам у адпаведнасці з прывілеяй караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага 2 чэрвеня 1792 г. Адлюстраванне чалавечага вока шырока выкарыстоўваецца пры аздабленні алтароў храмаў і на рэчах культавага прызначэння. У хрысціянскай іканаграфіі вока – у цэнтры сонечных промняў або ў трохкутніку з накіраванай уверх вяршыняй – з'яўляецца агульнавядомьм сімвалам Гасподняй усюдыіснай сілы або Троіцы. Вока сімвалізуе назіранне Бога за жыццём і дзеяннямі людзей, трохкутнік – гэта трыадзінства Бога-Айца, Сына і Духа Святога. Сонца са старажытных часоў з'яўляецца сімвалам жыцця, агню, які мае ачышчальную сілу. Усёагляднае прадбачлівае вока на гербе Браслава ў сімвалічнай форме перадае Божае апекаванне над горадам, ахоўвае яго ад усіх бед.

«Грамата на ўзнаўленне правоў і вольнасцей г. Браслава» ад 2 чэрвеня 1792 г. не ўтрымлівае ніякай характарыстыкі каляровай гамы герба. Пры яе распрацоўцы раённая камісія кіравалася наяўнымі гістарычнымі рэканструкцыямі герба, у прыватнасці, А. Цітова.

Сцяг распрацаваны з прымяненнем асноўных колераў герба і яго выявы.

Жыхары горада з вялікай пашанай ставяцца да свайго герба. У краязнаўчым музеі Браслава сабраны шматлікія дакументы з адлюстраваннем гарадскога сімвала. Больш чым за два стагоддзі свайго існавання ізаграфія герба практычна не памянялася.

Герб Браслава адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Мастак А. У. Леўчык.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Г. Браслаў // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 33.

2. Г. Браслав (герб и флаг) // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск, 2006. – С. 59–60.

3. Палажэнне аб гербу і сцягу горада Браслава і Браслаўскага раёна // Браслаўская звязда. – 2002. – 19 кастр. – С.2.