Глыбокае, г., Глыбоцкі раён. Герб і сцяг
- Подробности
- Створана 18.08.2017 12:23
- Адноўлена 22.08.2017 13:14
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Апісанне і выява герба
У блакітным полі іспанскага шчыта – дзве перакрыжаваныя срэбпыя шаблі, пакладзеныя андрэеўскім крыжам, з залатьмі дзяржальнамі, скіраванымі ўніз, і тры залатыя манеты. Зверху – геральдычная фігура – срэбная галава з чатырма зубцамі.
Апісанне і выява сцяга
Белае палотнішча прастакутнай формы з суадносінамі бакоў 1 : 2, перасечанае па цэнтры поясам блакітнага колеру з трьма зубцамі зверху, які складае 1/3 шырыні палотнішча. Унізе знаходзіцца паласа жоўтага колеру, якая складае 1/3 шырыні палотнішча.
Новая гарадская геральдыка заснавана на творчым саюзе ў першую чаргу гісторыкаў, архівістаў, мастакоў, краязнаўцаў. Правільнае рашэнне пры стварэнні герба можна шукаць гадамі. Калі стваралі герб Глы6окага, за аснову быў узяты факт знаходкі археолагамі глінянага збанка з зернем на гарадзішчы Свіна-1.
У наваколлі жыве паданне, што зярняты ўжо ў нашы дні далі ўсходы. I ў чарговым праекце гарадскога герба можна было ўбачыць намаляваны гарлачык з узросшымі каласамі. Але ж доследы навукоуцаў з Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук не мелі поспеху – зярняты не прараслі, ды і герб выглядаў даволі «нацюрмортна». Пошукі давялося прадоўжыць, і ў аснову герба былі ўзяты рэальныя гістарычныя падзеі.
Горад Глыбокае перажыў усе войны XVI – XX стст. У XVII ст. яго жыхары мелі сваю вайсковую арганізацыю, мяшчане былі ўзброены халоднай і агнястрэльнай зброяй. А ў мірны час тут панаваў дух кірмашу, рабіліся шматлікія гандлёвыя і ліхвярскія здзелкі. Таму ў канчатковым варыянце герба Глыбокага ва ўмоўнай форме адлюстравана гарадская сцяна, якая не аднойчы ахоўвала гараджан ад заваёўнікаў. Той факт, што ў Глыбокім мелася свая ўзброеная гарадская ахова з мяшчан, адлюстроўваюць перакрыжаваныя шаблі. Аб ажыўленым гандлі, кірмашах і дзейнасці ліхвяроў «кажуць» тры залатыя кругі – залатыя манеты, або, як прынята казаць у геральдыцы, безанты.
Сцяг г. Глыбокага паўтарае колеры гарадскога герба.
Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.
ЛІТАРАТУРА
1. Г. Глубокое // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск, 2006. – С. 65–66.
2. Г. Глыбокае // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 41–42.
3. Город Глубокое // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 192–193.
4. Зінкевіч, А. Геральдычныя сімвалы Глыбокага / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2006. – 28 студз. – С. 1.