Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Падсвілле, г. п., Глыбоцкі раён. Герб

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2004 г. № 60.


Апісанне і выява герба

У блакітным полі іспанскага шчыта са срэбным перакуленым вастрыём тры рыбіны: адна (у цэнтры) – блакітнага, дзве па краях – срэбнага колеру. Усе рыбы ўсплываючыя і выгнутыя ў выглядзе маладзіка.

 

Сучасная выява герба г. п. Падсвілле

 

Гарадскі пасёлак Падсвілле Глыбоцкага раёна размешчаны на берагах азёр Алаізберг і Белае. Набліжанасць да вадаёмаў перададзена ў гербе «вастрыём» – другаснай геральдычнай фігурай, якая падзяляе шчыт, рассякаючы яго, і «паглыбляе» верхнюю частку, а таксама адлюстраваннем трох рыбін процілеглых колераў на срэбным і блакітным полі. Рыбы і іншыя насельнікі падводнага свету даволі часта сустракаюцца як у гістарычнай, так і сучаснай тэрытарыяльнай геральдыцы. У гербе (1582) польскага горада Сураж-Падляшскі адлюстраваны карп, у гербе (1845) літоўскага горада Свянцяны – дзве срэбныя сялявы, у гербе расійскага Саратава – тры сцерлядзі.

Паўзуновыя, рыбы, насякомыя і земнаводныя прылічваюцца да натуральных негеральдычных фігур. У той жа час рыба з'яўляецца адным з важнейшых сімвалаў хрысціянства. Тры рыбіны ў гербе Падсвілля ўвасабляюць не толькі прыродную адметнасць мясціны, але і розныя накірункі хрысціянства. Прадстаўнікі трох з іх здавён жывуць у гэтым рэгіёне.

Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Г. п. Подсвилье Глубокского района // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Мн., 2006. – С. 80.

2. Г. п. Падсвілле Віцебскага раёна // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 65.