Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мёры, г., Мёрскі раён. Герб і сцяг

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

 

Апісанне і выява герба

У блакітным полі іспанскага шчыта – тры срэбных хвалевых паясы, над імі – срэбны лебедзь з узнятымі крыламі.

 

Сучасная выява герба г. Міёры

 

Апісанне і выява сцяга

Блакітнае палотнішча прастакутнай формы з суадносінамі бакоў 1 : 2, у цэнтры спераду палотнішча – выява герба горада, акружаная белай каймой.

 

Сучасная выява сцяга г. Міёры

  

Мёры атрымалі статус горада толькі ў 1972 г. Да 1940 г. гэта было маленькае мястэчка. Такім чынам, Мёры ніколі не мелі свайго гістарычнага герба, што ўскладніла яго распрацоўку.

У сувязі з тым, што ў рэгіёне налічваецца больш за восемдзесят азёр, на якіх гняздуецца дастаткова шмат белых лебедзяў, а Мёры месцяцца на беразе аднаго з іх, стылізаваная выява гэтай велічнай птушкі і была пакладзена ў аснову праекта герба райцэнтра.

3 антычных часоу фігура лебедзя, ягоная вытанчаная, гнуткая шыя і белы пёркавы покрыў рабілі яго сімвалам высакародства і чысціні.

У хрысціянскай культуры белы лебедзь з'яўлясцца сімвалам Збавіцеля, ягоныя расхінутыя крылы ахоўваюць жыхароў горада ад бед і пошасцей, а лебедзь, які ўстае над вадой, – сімвал адвечнага памкнення людзей да лепшага.

Адлюстраванне лебедзя ў гербе Мёраў дапоўнена так званымі першаступеннымі геральдычнымі фігурамі – хвалістымі паясамі.

Лебедзь адлюстраваны на гербах гарадоў Булонь-сюр-Мер (Францыя) і Цвікау (Саксонія).

Аўтар герба Т. А. Альхімовіч, мастак А. У. Леўчык.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Г. Миоры // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Мн., 2006. – С. 73–74.

2. Г. Міёры // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 57–58.

3. Город Миоры // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 212–213.

4. Шик, В. Под крылом белого лебедя // Витеб. курьер. – 2003. – 22 июля. – С. 1.