Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пераброддзе, в., Міёрскі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

 

Апісанне і выява герба

У блакітным полі барочнага шчыта на зялёнай канцавой частцы адлюстравана залатая харугва са срэбнымі галунамі. У цэнтры харугвы размешчана манаграма чырвонага колеру з літар «S», «А» і «R».

 

Сучасная выява герба в. Пераброддзе

 

Апісанне і выява сцяга

Прастакутнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамібакоў 1 : 2. У цэнтры спераду палотнішча размешчана акружаная белай каймой выява герба Пераброддзя. У ніжняй частцы – дзве хвалістыя паласы белага колеру.

 

Сучасная выява сцяга в. Пераброддзе

  

Пераброддзе – старажытнае паселішча, вядома з XVI ст. Ёсць цікавае паданне пра паходжанне яго назвы. Вёска размешчана паблізу азёр Набіста і Абстэрна. У старажытнасці тут, не сказаць каб заможна, жылі рыбакі. Аднойчы мясцовымі дарогамі па сваіх вайсковых справах праязджаў польскі кароль. Рыбакі, каб дагадзіць ягамосці, скараціць яму дарогу, зрабілі гаць цераз вузкую палоску вады паміж двума азёрамі. Удзячны кароль і назваў рыбацкае паселішча Пераброддзем, надзяліў тутэйшых жыхароў прывілеямі і зямлёй – на 10 кіламетраў на поўнач і на захад. Уладарская ласка, пра якую паведамляе паданне, аднойчы, няхай сабе іншым чынам, спраўдзілася і наяве. Так, у 1571 г. кароль Жыгімонт Аўгуст дараваў Пераброддзю магдэбургскае права. На жаль, пацвярджальны дакумент не дайшоў да нашых часоў. Праўда, на яго была спасылка ў 1792 г., калі апошні польскі кароль прызнаў дзейнымі ранейшыя прывілеі мясцовых жыхароў і зацвердзіў герб Пераброддзя з надпісам «Штандар свабоды і адзінства».

Той «штандар» з манаграмай Станіслава Аўгуста якраз і адлюстраваны на сённяшнім гербе паселішча. Такім чынам, у геральдычным сімвале напоўніцу скарыстаны асаблівасці гістарычнага паходжання.

Захаваліся звесткі, што напрыканцы XVIII ст. у Пераброддзі было 23 жылыя дамы і адзін заезны. Як сцвярджаюць навукоўцы, тут жыло каля двухсот насельнікаў.

У 1793 г. Пераброддзе ўвайшло ў склад Расіі.

Мастак В. А. Ляхар.

 

ЛІТАРАТУРА

1. В. Пераброддзе Міёрскага раёна // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 68–69.

2. Вот моя деревня, вот мой герб родной // Рэспубліка. – 2009. – 23 чэрв. – С. 6.

3. Даргель, М. Герб Пераброддзя // Віцебскі рабочы. – 2009. – 20 авг. – С. 16.

4. Козлович, Н. Сельские штандарты / Н. Козлович // Советская Белоруссия. – 2009. – 20 июня. – С. 8.