Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шаркаўшчына, г. п., Шаркаўшчынскі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

 

Апісанне і выява герба

У срэбным полі іспанскага шчыта – каменная сцяна натуральнага колеру з трыма зубцамі ўверсе і аркай унізе. У верхняй частцы поля размешчаны дзве галінкі брусніц, і ў арцы – адна галінка брусніц, кожная з сям'ю ягадамі чырвонага колеру і трыма зялёнымі лісцінкамі.

 

Сучасная выява герба г. п. Шаркаўшчына

 

Апісанне і выява сцяга

Белае палотнішча прастакутнай формы з суадносінамі бакоў 1 : 2, у верхняй частцы якога размешчаны зубчаты пояс чырвонага колеру, у ніжняй – такі ж зубчаты пояс зялёнага колеру.

 

Сучасная выява сцяга г. п. Шаркаўшчына

 

Шаркаўшчына вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1503 г. як маёнтак Зяновічаў. Паходжанне гэтага шляхецкага роду, паводле генеалагічных традыцый XVII – XVIII стст., звязваюць з сербскім або малдаўскім дэспатам (намеснікам правінцыі), які прыехаў у Вялікае Княства Літоўскае і паступіў на службу да вялікага князя Вітаўта. Пазней Шаркаўшчына належыла князям Сапегам, Дамброўскім, Лапацінскім. У XVIII ст. тут быў узведзены каменны палац, пабудавана царква. У XIX ст. гэта было даволі ажыўленае мястэчка спачатку Мінскай, пазней (з 1842 г.) Віленскай губерняў. У Шаркаўшчыне было заснавана народнае вучылішча, дзейнічалі малітоўныя дамы, крамы, карчма, аптэка.

Нягледзячы на тое, што гісторыя Шаркаўшчыны налічвае некалькі стагоддзяў, гарадскі пасёлак ніколі не меў свайго геральдычнага сімвала. Такім чынам, перад стваральнікамі сучаснага герба стаяла даволі складаная задача – ад выпрацоўкі ідэі да яе мастацкага ўвасаблення.

Спачатку меркавалася выкарыстаць родавы герб «Слепаўлон» першых уладальнікаў Шаркаўшчыны Зяновічаў (адным з элементаў гэтага герба з'яўляецца звернуты ўправа чорны воран з залатым пярсцёнкам у дзюбе). Аднак раённы Савет дэпутатаў падтрымаў распрацоўшчыкаў: яны зыходзілі з неабходнасці стварэння такога гарадскога сімвала, які б у найбольшай ступені адлюстроўваў светаўспрыманне гараджан і быў зразумелы кожнаму.

Сюжэт падказалі мясцовыя жыхары. Шаркаўшчынскі раён месціцца ў балоцістай Дзісненскай нізіне, дзе багата брусніц, журавін, чарніц ды іншых ягад.

Гербавы сюжэт з адлюстраваннем стылізаванай каменнай гарадской сцяны натуральнага колеру, якая мае зверху тры намаляваныя ў плоскасці зубцы і адкрытую ўваходную арку знізу, дапоўнены або, як кажуць у геральдыцы, «абцяжараны» трыма яркімі галінкамі добра ўсім вядомай расліны – брусніцы.

Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Г. п. Шаркаўшчына // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 85–86.

2. Городской посёлок Шарковщина // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 252–253.

2. Раманчук, С. Старадаўні пасёлак з гербам / С. Раманчук // Вольнае Глыбокае. – 2004. – 29 студз – 4 лют. – С. 3.

3. Шарковщина // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Мн., 2006. –С. 91–92.

4. Утвержден герб Шарковщины // Нар. слова. – 2004. – 20 студз. – С. 2.

5. Шик, В. Древний поселок с гербом / В. Шик // Витебский курьер. – 2004. – 3 февр. – С. 3.