Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бабінавічы, аг., Лёзненскі раён. Герб

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 25 ліпеня 2014 г. № Б-219.


Апісанне і выява герба

Герб аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна ўяўляе сабой французскі шчыт, у блакітным полі якога дзве мачты натуральнага колеру з залатымі флюгерамі.

 

Сучасная выява герба аг. Бабінавічы

 

Герб Бабінавічаў з'яўляецца гістарычным. Упершыню ён быў зацверджаны 16 жніўня 1781 г. указам Кацярыны II. У яго апісанні было сказана: «...у блакітным полі дзве мачты з флюгерамі: бо лясы, што знаходзіцца ў ваколіцах вёскі вельмі багатыя на мачтавыя дрэвы». На працягу працяглага часу распрацоўка і гандаль лесам былі асноўнымі крыніцамі даходу мясцовай эканомікі. Дрэвы, якія вырубаліся ў ваколіцах Бабінавічаў, сплаўляі па рацэ Лучоса да Заходняй Дзвіны, а потым па Заходняй Дзвіне да Рыгі.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Бабінавічы // Гербоўнік баларускіх гарадоў (XVI – пачатак XX ст.) / А. Цітоў. – Мінск : Беларусь, 2015. – С. 98.

2. Бабінавічы // Геральдыка беларускіх местаў (XVI – пачатак XX ст.) / А. Цітоў. – Мінск : Полымя, 1998. – С. 110.

3. Горнова, Т. Бабиновичам возвращен герб / Т. Горнова // Витебские вести. – 2014. – 9 авг. – С. 2.

О геральдическом знаке деревни в Лиозненском районе.

4. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области [Электронный ресурс] : Указ Президента Республики Беларусь, 24 июля 2014 г., № 373 // ЭТАЛОН. Законодательство Республики Беларусь / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2017.