Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бягомль, г. п., Докшыцкі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.


Апісанне і выява герба

У залатым полі іспанскага шчыта на зялёнай аканечнасці ў выглядзе трайной гары – сасна натуральнага колеру з зялёнай кронай.

 

Сучасная выява герба г. п. Бегомль

 

Апісанне і выява сцяга

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1 : 2, складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй – зялёнага і ніжняй – жоўтага колеру, у цэнтры правага боку якога выява герба гарадскога пасёлка Бягомль Докшыцкага раёна.

 

Сучасная выява сцяга г. п. Бегомль

 

Гарадскі пасёлак Бягомль не меў у мінулым афіцыйнага геральдычнага сімвала. Пры стварэнні новага герба і сцяга быў выкарыстаны так званы «геаграфічны» прынцып, пры якім адлюстроўваюцца прыродныя асаблівасці краю; у дадзеным выпадку – характэрны рэльеф мясцовасці. Асноўную тэрыторыю раёна займаюць лясныя масівы з перавагай хваёвых парод дрэваў. Халмісты ландшафт пераданы геральдычнай фігурай – аканечнасцю зялёнага колеру, якая мае трайное дзяленне. У якасці галоўнай геральдычнай фігуры выступае сасна натуральнага колеру.

Па сваёй сутнасці герб Бягомля дастаткова традыцыйны, выявы дрэва ў геральдыцы сустракаюцца паўсюдна. Праекты герба і сцяга былі зацверджаны рашэннем Бягомльскага пасялковага выканаўчага камітэта ад 28 верасня 2010 г. № 285.

Аўтар герба і сцяга – М. М. Ялінская, мастак – В. А. Ляхор.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Городской посёлок Бегомль Докшицкого района // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 168–169.

2. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области [Электронный ресурс] : Указ Президента Республики Беларусь, 28 февр. 2011 г., № 86 // ЭТАЛОН. Законодательство Республики Беларусь / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2016.