Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чашнікі, г., Чашніцкі раён. Герб і сцяг

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.


Апісанне і выява герба

У чырвоным полі іспанскага шчыта – срэбная крэпасць на трох зялёных узгорках, над ёй – герб «Радван» – залатая царкоўная харугва з трьма канцамі, над якой размешчаны залаты крыж.

 

Сучасная выява герба г. Чашнікі

 

Апісанне і выява сцяга

Прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1 : 2, якое складаецца з трох частак: цэнтральная частка белага колеру з бела-зялёнай каймой адлюстравана ў выглядзе гарызантальнага вастрыя вяршыняй управа, верхняя і ніжняя часткі – чырво нага колеру. У бліжняй да дрэўка частцы белага вастрыя размешчана выява герба.

 

Сучасная выява сцяга г. Чашнікі

 

Пры стварэнні герба Чашнікаў яго аўтары, відавочна, улічвалі ландшафтныя асаблівасці і гісторыю горада.

У XVI ст. Чашнікі ўваходзілі ў Полацкае ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і ў свой час належылі князям Лукомскім, Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам. Па загаду Івана IV Грознага на правым беразе Улы быў узведзены ўмацаваны замак.

Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. «Чашнік» у Вялікім Княстве Літоўскім – прадстаўнік княжацкай адміністрацыі, абавязкам якога было наліваць вялікаму князю напоі ў посуд, келіхі, якія падносілі паслугачы. 3 гэтага вынікае, што архітэктурная кампазіцыя ў гербе – гэта стылізаванае адлюстраванне крэпасці, замка, княжацкага двара, пры якім была пасада для чалавека, адказнага за надзяленне напоямі высокага гаспадара.

Крэпасць стаіць на трох узгорках зялёнага колеру, сярэдні з якіх ніжэйшы за іншыя. Такой канфігурацыяй ніжняй часткі герба яго аўтары імкнуліся перадаць месцазнаходжанне горада: у нізіне адносна паверхні Лукомльскага возера, нібыта «ў чашы».

Але адлюстраванне на гербе абстрактнай пабудовы, на думку яго стваральнікаў, слаба раскрывала значнасць родавых імёнаў уладальнікаў гэтага мястэчка ў мінулым. Мінавіта таму быў ужыты распаўсюджаны метад складання гербоў – выкарыстанне ў полі шчыта шляхецкага герба.

«Радван» – родавы герб Валадковічаў, якія з 1774 г. працяглы час валодалі мястэчкам Чашнікі і ўнеслі прыкметны ўклад у яго эканамічнае развіццё. У прыватнасці, пры Валадковічах была пабудавана папяровая фабрыка «Скіна», пазней – «Чырвоная зорка».

Аўтары герба: В. В. Караблін, С. М. Мяфодзьеў.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Г. Чашнікі // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 83–84.

2. Герб горада [Чашники] утвержден // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 16 ліп. – С.1.