Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Новалукомль, г., Чашніцкі раён. Герб і сцяг

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.


Апісанне і выява герба

Іспанскі шчыт блакітнага колеру, рассечаны «ў слуп». У пра вай частцы адлюстравана срэбная ступень турбіны, у левай – тры залатыя слупы.

 

Сучасная выява герба г. Новалукомль

 

Апісанне і выява сцяга

Прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1 : 2. Складаецца з двух гарызантальных роўных між сабою па- лос: верхняй – белага і ніжняй – блакітнага колеру, якія аддзелены адна ад адной двума вузкімі хвалепадобнымі паясамі: верхнім – блакітнага і ніжнім – белага колеру. У цэнтры спераду палотнішча размешчана выява герба горада.

 

Сучасная выява сцяга г. НОвалукомль

 

Горад Новалукомль – адзін з самых маладых гарадоў Беларусі. Забудова яго пачалася ў 1964 г. у сувязі з узвядзеннем Новалукомльскай ДРЭС. Дарэчы сказаць, гарадская камісія яшчэ ў 2002 г. прыступіла да стварэння сучаснага герба «з мэтай патрыятычнага выхавання грамадзян і захавання гістарычных традыцый Віцебшчыны».

Поле шчыта блакітнае, як вядома, гэта даволі распаўсюджаная эмаль у гербах Віцебскай вобласці. У левай частцы поля – тры залатыя слупы, вельмі значныя геральдычныя фігуры. У дадзеным гербе яны сімвалізуюць тры асноўныя горадастваральныя галіны вытворчасці: энергетычную – Лукомльская ДРЭС, харчовую – хлебазавод і малаказавод і прамысловую – заводы «Эласт», «Этон» і керамзітавага гравію.

Што тычыцца правай часткі герба, дык яна аздоблена зусім негеральдычнай, а так званай штучнай фігурай – срэбным колам турбіны. В. К. Лукомскі пісаў: «...штучнымі фігурамі ў геральдыцы прынята называць рэчы, створаныя чалавекам. Іх разнастай насць, вядома, бязмежная... 3 ліку рэчаў паўсядзённага ўжытку прыдатныя толькі тыя, якія служаць сімваламі абстрактных паняццяў або непасрэднымі эмблемамі спецыяльных ведаў, пасадаў, прафесій».

У гербе Новалукомля лапаткавае кола турбіны сімвалізуе электрастанцыю як горадастваральнае прадпрыемства, плён інжынернай дзейнасці.

Трэба дадаць, што выкарыстанне ў сучасных гербах разнастайных тэхнічных агрэгатаў, прылад працы, прамысловых збудаванняў сустракаецца даволі часта. У Расійскай Федэрацыі зацверджаны гербы, распрацаваныя ў савецкі час: на іх адлюстраваны розныя колы, шасцярні, фрэзы, турбіны ды іншая вытворча-тэхнічная атрыбутыка. Гэтым адметныя, напрыклад, гербы Яснагорска (1965 г.), Мічурынска (1969 г.), Паўднёваўральска (1969 г.). У Германіі, дзяржаве класічнай геральдыкі, у гербах гарадоў Вольфен, Люббен, Вількау ў якасці геральдычных фігур скарыстаны аб'екты прамысловай дзейнасці. У гербе літоўскай Клайпеды цэнтральнай выявай з'яўляецца збудаванне, якое знаходзіцца на тэрыторыі марскога порта.

Аўтары герба: В. В. Караблін, С. М. Мяфодзьеў.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Г. Новалукомль Чашніцкага раёна // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 59–60.