Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сянно, г., Сенненскі раён. Герб і сцяг

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

 

Апісанне і выява герба

У зялёным полі французскага шчыта – дзве скрыжаваныя залатыя касы.

 

Сучасная выява герба г. Сянно і Сенненскага раёна. Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

Апісанне і выява сцяга

Палотнішча складена з двух гарызантальных, роўных па велічыні палос: верхняй – жоўтага і ніжняй – зялёнага колеру, з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры спераду палотнішча месціцца выява герба г. Сянно і Сенненскага раёна.

 

f-Sianno

 

Пасля ўваходжання тэрыторыі сучаснага Сенненскага раёна ў склад Расійскай Імперыі (1772 г.) 16 жніўня 1781 г. імператрыца Кацярына II «з высокай волі» зацвердзіла гербы Магілёўскага намесніцтва, сярод якіх і герб г. Сянно. Развіццё гарадской гербатворчасці ў той час праходзіла пад наглядам і пры асабістым удзеле М. М. Шчарбатава, які быў вялікім знаўцам практычнай геральдыкі. У пастановах аб дараванні новазацверджаным гарадам гербаў адзначаецца, што гэтыя геральдычныя сімвалы прыдуманы геральдмеўстарам князем Шчарбатавым... Малюнкі ў гербоўніку выкананы прафесійна, геральдычна дакладна: няма накладання колеру на колер, выкарастаны геральдычныя фігуры, у большасці выпадкаў гербы простыя па кампазіцыі.

Як і ў іншых гербах, у верхняй частцы герба г. Сянно месцілася выява двухгаловага арла па грудзі – расійскага герба – «у знак таго, што гэтае намесніцтва далучана да Расійскай Імперыі». Такое спалучэнне дзяржаўнага герба і гарадской эмблемы ў гербоўніку, які склаў князь Шчарбатаў у 1775 г., сустракаецца ўпершыню. Што тычыцца ніжняй часткі, то ў ей «у зяленым полі размешчаны дзве залатыя касы – знак багацця на сена, ад якога гэты горад і назву сваю атрымаў».

Дзве скрыжаваныя касы і з'яўляюцца сімвалам Сянно ўжо больш за два стагоддзі.

Герб Сянно і Сенненскага раёна належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Мастак і аўтар сцяга – В. А. Ляхар.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Г. Сенно и Сенненский район // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск, 2006. – С. 84–85.

2. Г. Сянно і Сенненскі раён // Адамушка, У. І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 76–77.

3. Город Сенно и Сенненский район // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 238–239.

4. Палажэнне аб гербе г. Сянно і Сенненскага раёна // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 9 ліп. – С. 1.