Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багушэўск, г. п., Сенненскі раён. Герб і сцяг

Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.


Апісанне і выява герба

Уяўляе сабой іспанскі шчыт, які мае вілападобнае дзяленне. У правым залатым полі адлюстраваны чорны збан, у левым зялёным – залатая кветка хмелю, у ніжнім чорным – шэсць залатых манет.

 

Сучасная выява герба г. п. Багушэўск. Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

Апісанне і выява сцяга

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, вертыкальна падзеленае на дзве роўныя па велічыні часткі: левую – зялёнага і правую – жоўтага колераў. У цэнтры спераду размешчана выява герба.

 

Сучасная выява сцяга г. п. Багушэўск  Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

У XIX ст. Багушэўск быў вядомы як фальварак, які месціцца на дарозе Сянно – Віцебск. На яго развіццё прыкметна паўплывала будаўніцтва так званай «капліцы Макавея». Яна была ўзведзена ў гонар вядомага хрысціянскага святара Першага Спаса (Макавага, як завуць яго ў народзе). Штогод 14 жніўня на святкаванне сюды збіралася шмат людзей з навакольных вёсак. Тут бласлаўлялі выкарыстанне маку, які быў шырока распаўсюджаны ў кулінарыі тутэйшых жыхароў. На гэтую асаблівасць звярнулі ўвагу людзі з дзелавой хваткай і скарысталі яе ў сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пачынаючы з 1754 года, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у Багушэўску працавала піваварня, якой валодаў спадар Рэут, латыш па нацыянальнасці. Спадар Забароўскі адкрыў карчму, Гозін – заезны дом, які спалучаў у сабе гасцініцу і бакалейную краму. Вось гэтых людзей гісторыкі і лічаць заснавальнікамі Багушэўска.

Зямля належала палкоўніку Д. В. Багушэўскаму, які пражываў у Санкт-Пецярбургу. Калі ў пачатку XX ст. на будаўніцтве чыгункі Віцебск – Жлобін спатрэбіўся адвод зямлі для чыгуначнай станцыі, Д. В. Багушэўскі пагадзіўся перадаць яе са свайго надзелу, але пры ўмове, што гэтая станцыя будзе мець назву Багушэўская, у гонар ягонай жонкі.

Пры стварэнні сучаснага герба гарадскога пасёлка былі ўлічаны гістарычныя асаблівасці яго паходжання, мясцовыя традыцыі, найбольш характэрны занятак жыхароў. Скарыстаны наступныя геральдычныя фігуры: збан, шышачка хмелю і шэсць манет. Збан у міжнароднай сімволіцы з'яўляецца сімвалам дабрабыту, завершанасці. Посуд такой формы – абавязковы атрыбут піваварні, карчмы, гасцініцы. Збан мае ўласцівую для гэтага рэгіёна форму, размешчаны ў найбольш ганаровай правай геральдычнай частцы шчыта. Шышачкі хмелю – аснова вытворчасці піва, а ў выніку – атрыманне праз гэта добрага прыбытку. А сам прыбытак, натуральна, адлюстраваны сімвалічнымі выявамі манет. Гэта шэсць залатых кружкоў, якія ў геральдыцы называюцца безантамі.

Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхар.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Г. п. Багушэўск Сенненскага раёна // Адамушка, У. І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 27–28.

2. Городской поселок Богушевск Сенненского района // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 172–173.