Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Докшыцы, г., Докшыцкі раён. Герб і сцяг

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.


Апісанне і выява герба

У зялёным полі французскага шчыта – два чорныя ўзгоркі, на іх размешчаны залатыя пасудзіны, з якіх выліваюцца крыніцы срэбнага колеру, накіраваныя ў розныя бакі верхняй часткі шчыта.

 

Сучасная выява герба г. Докшыцы і Докшыцкага раёна. Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

Апісанне і выява сцяга

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй – жоўтага і ніжняй – зялёнага колеру, у цэнтры якога намаляваны герб г. Докшыцы.

 

Сучасная выява сцяга г. Докшыцы і Докшыцкага раёна. Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

Докшыцы ўзніклі не пазней XIV ст. як паселішча ў складзе Харэцкай воласці, частка якой была падорана вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага Вітаўтам Віленскаму намесніку Войцеху Манівіду. У дакументах Докшыцы ўпершыню згадваюцца ў 1407 г., калі Манівід атрымаў пацвярджэнне на паселішча і абкладзеных данінай сялян у Харэцкай воласці, сярод якіх згаданы «доксічане». Пасля смерці Манівіда мястэчка пераходзіла да яго нашчадкаў. Пазней Докшыцамі валодалі прадстаўнікі шляхецкіх родаў Радзівілаў, Кішак, Осцікаў, Галыпанскіх.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Докшыцы былі далучаны да Расійскай Імперыі і сталі цэнтрам Докшыцкага павета. У 1795 годзе яны атрымалі статус горада, а 22 студзеня 1796 года нароўні з іншымі беларускімі гарадамі (Бабруйск, Вілейка, Давыд-Гарадок, Дзісна, Ігумен ды інш.) – герб.

У верхняй частцы шчыта ў залатым полі быў размешчаны двухгаловы расійскі арол з гербам г. Мінска на грудзях, у ніжняй частцы – сюжэт, які мы бачым на цяперашнім гербе. Узгоркі нагадваюць рэльеф мясцовасці, пасудзіны і срэбныя крыніцы, якія з іх выліваюцца, пазначаюць месца, дзе бяруць пачатак рэкі Вілія і Бярэзіна, славутыя тым, што ў свой час спрыялі гандлю на берагах Чорнага і Балтыйскага мораў.

Трэба дадаць, што пасудзіны ў творах мастакоў XVIII ст. найбольш набліжаны да ўзораў керамічных вырабаў старажытнай Грэцыі. У той час у Еўропе ў архітэктуры, жівапісе і прыкладным мастацтве панаваў класічны стыль, а найболыш распаўсюджанымі былі антычныя сюжэты і формы.

Герб Докшыц належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхар.


ЛІТАРАТУРА

1. Г. Докшицы // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : Беларусь, 2006. – С. 68 – 69.

2. Г. Докшыцы // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 46–47.

3. Город Докшицы и Докшицкий район // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 198–199.

4. Наш герб зацверджан // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 3 ліп. – С. 1.

5. Славіна, Т. Герб Докшыцы на Эльбрусе / Т. Славіна // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 4 жн. – С. 5.

6. Хілько, В. Візітная картка райцэнтра / В. Хілько // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2006. – 21 студз. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

Официальные геральдические символы Республики Беларусь. г. п. Докшицы и Докшицкий район