Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарадок, г., Гарадоцкі раён. Герб і сцяг

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.

 

Апісанне і выява герба

У залатым полі барочнага шчыта – стаячы леў натуральнага колеру, звернуты ўправа.

Сучасная выява герба г. Гарадка і Гарадоцкага раёна. Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

Апісанне і выява сцяга

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй – чырвонага і ніжняй – жоўтага колеру, у цэнтры якога намаляваны герб г. Гарадка.

 

Сучасная выява сцяга г. Гарадка і Гарадоцкага раёна. Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

Упершыню выява герба Гарадка ў такім графічным стылі была апублікавана ў кнізе А. Цітова «Гарадская геральдыка Беларусі». У другой кнізе гэтага аўтара («Геральдыка беларускіх местаў») апублікаваны таксама малюнак герба, які датуецца саракавымі гадамі XIX ст. Ён захоўваецца ў Расійскім гістарычным архіве.

Ёсць меркаванне, што герб Гарадка вядомы з XVI ст.

Гарадская геральдыка Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. мае адбітак заходнееўрапейскай традыцыі. На той час у Еўропе склалася добра акрэсленая сістэма паняццяў і сімвалаў у геральдыцы. Выява льва (леапарда) у ёй была адной з самых распаўсюджаных. Яна выкарыстоўваецца як сімвал улады, сілы, храбрасці, адвагі, вялікадушнасці. Любая жывёліна ў геральдыцы апроч сваёй назвы ідэнтыфікуецца па дзвюх прыкметах – позе і атрыбутах. Вядома каля сарака поз льва (леапарда). На гарадоцкім гербе адлюстраваны стаячы леў, які глядзіць проста ў вочы. Неабходна дадаць, што на гербе – мірны і нават добразычлівы звер, а гэта вельмі рэдкая з'ява для гербаў Заходняй Еўропы.

Да месца нагадаць, што выявы львоў ёсць таксама на гістарычных гербах гарадоў Ліды (1590), Слоніма (1591) ды іншых.

Аўтар сцяга – М. М. Елінская, мастак – В. А. Ляхар.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Г. Гарадок і Гарадоцкі раён // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 43.

2. Г. Городок и Городокский район // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : Беларусь, 2006. – С. 66–67.

3. Город Городок и Городокский район // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 194–195.

 

СПАСЫЛКІ

Официальные геральдические символы Республики Беларусь. г. Городок и Городокский район