Паставы, г., Пастаўскі раён. Герб і сцяг
- Подробности
- Створана 30.04.2024 12:23
- Адноўлена 30.04.2024 15:11
Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Апісанне і выява герба
У блакітным полі французскага шчыта – перамідальна расцягнутая рыбалоўная сетка, уверсе – такім жа чынам вуглом пакладзеныя і звернутыя галовамі ўніз тры залатыя рыбіны.
Апісанне і выява сцяга
Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры палотнішча размешчана перамідальна расцягнутая рыбалоўная сетка белага колеру, над якой адлюстраваны тры рыбіны жоўтага колеру, накіраваныя пад вуглом уніз галавой.
Горад вядомы з 1552 г. як мястэчка прыватнага ўладання Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Яно належыла магнатам Дэспатам-Зяновічам. У другой палове XVIII ст. Паставы перайшлі ва ўладанне надворнага падскарбія Вялікага Княства Літоўскага А. Тызенгаўза, па ініцыятыве якога тут былі пабудаваны фабрыкі, ткацкія майстэрні, архітэктурны комплекс з жылых дамоў, гандлёвых радоў і палаца. У 80-я гг. XVIII ст. у горадзе была створана свецкая школа, дзейнічала і тэатральная школа Тызенгаўза, пазней пераведзеная ў Гродна.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Паставы аказаліся ў складзе Расійскай Імперыі, да 1796 г. – цэнтр павета, з 1796 г. Паставы ўваходзяць у Дзісненскі павет Мінскай губерні. Да гэтага часу ў горада не было свайго герба. Ён распрацаваны спецыялістамі Геральдмейстарскай канторы ў рамках рэалізацыі ўрадавага ўказа 1775 г. аб рэформе мясцовага кіравання ў маштабах усёй Расіі.
Герб Паставаў быў зацверджаны Кацярынай II 22 студзеня 1796 г. разам з гербамі іншых беларускіх гарадоў. У Поўным зборы законаў Расійскай Імперыі прыводзіцца апісанне і тлумачэнне герба Паставаў: «Ва ўездзе гэтага горада пры мястэчку Мяздоле ў возеры шырока ладзіцца рыбная лоўля, з якой сілкуецца Губернскі горад Мінск і іншыя; у адзнаку гэтага ў блакітным полі ўнізе адлюстравана перамідальна расцягнутая рыбалоўная сетка, а ўверсе такім жа чынам пад вуглом пакладзены і звернуты галовамі ўніз тры залатыя рыбіны».
Герб Паставаў належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.
Мастак – В. А. Ляхар.
ЛІТАРАТУРА
1. Г. Паставы // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 66–67.
1. Г. Поставы // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : Беларусь, 2006. – С. 82–83.
3. Город Поставы // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 234–235.
4. Селядцова, М. Тры залатыя рыбкі / М. Селядцова // Пастаўскi край. – 2006. – 21 студз. – С. 2.
5. Шик, В. У Постав свой герб и флаг / В. Шик // Витебский курьер. – 2002. – 5 июля. – С. 2.
СПАСЫЛКІ
Официальные геральдические символы Республики Беларусь. Поставский район. Город Поставы
Поставский районный исполнительный комитет. Геральдика. Герб и флаг г. Поставы