Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Талачын, г., Талачынскі раён. Герб і сцяг

Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.

 

Апісанне і выява герба

У чырвоным полі іспанскага шчыта – срэбны меч залатым дзяржальнам уверх, па баках ад ляза мяча – дзве пары залатых паўмесяцаў. Верхнія паўмесяцы рагамі ўніз, ніжнія – рагамі ўверх.

 

Сучасная выява герба г. Талачына і Талачынскага раёна. Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

Апісанне і выява сцяга

Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога намаляваны герб г. Талачына, які апраўлены жоўтай аблямоўкай.

 

Сучасная выява сцяга г. Талачына і Талачынскага раёна. Фота з сайта https://gs.archives.gov.by

 

Горад Талачын і Талачынскі раён, калі аднавіць межы старажытнага Друцкага княства, якое існавала з XII па XVI ст., знаходзяцца ў цэнтры той гістарычнай тэрыторыі.

Друцкае княства было адным з найбольш старажытных і моцных феадальных уладанняў, а яго князі належылі да разгалінаванага і ўплывовага роду на тэрыторыі Беларусі. Княства ўзнікла падчас драблення Полацкай зямлі, якой валодаў славуты Усяслаў Чарадзей (памёр у 1101 г.). Навукоўцы мяркуюць, што яшчэ пры жыцці князя Друцк быў адданы ва ўладанне аднаго з яго сыноў, верагодна, Барыса, але прамых звестак пра гэта ў летапісах не захавалася. У 1116 г. Друцк уваходзіў у Мінскае княства і належыў сыну Усяслава Глебу, супраць якога ваяваў кіеўскі князь Уладзімір Манамах. Тады, а таксама ў 1128 г. Друцк быў захоплены кіеўскім войскам, але надалей застаўся ў складзе полацкай зямлі.

Гісторыя Друцкага княства багатая на падзеі, якія мелі вялікае значэнне не толькі для гэтых зямель, але і для станаўлення дзяржаўнасці сярэдневяковай Беларусі. Князі Друцкія ваявалі з татарамі ў 1230-х гг., удзельнічалі ў міжусобных войнах. У XIV ст. у складзе войска, якое было паслана вялікім князем ВКЛ Альгердам на дапамогу яго паплечніку Міхаілу Цвярскому, быў і князь Дзмітрый Друцкі. Друцкія знаходзіліся ў бліжэйшым акружэнні князя Вітаўта, удзельнічалі ў бітве з татарамі на р. Ворскле ў 1399 г.

У першай палове XIV ст. род князёў Друцкіх падзяліўся на некалькі ліній, і паступова княства пачало дзяліцца паміж гэтымі асобнымі галінамі роду. 3 XVI ст. роля тэрытарыяльнага цэнтра ад Друцка паступова перайшла да Талачына, а ўлада – да князёў Друцкіх-Талачынскіх.

Друцкія належалі да вышэйшай арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага, былі пароднены з вялікім князем і каралём Казімірам. Роднасныя сувязі з каралём забяспечвалі вельмі высокі статус. Шматлікія прадстаўнікі разгалінаванага роду (Друцкія-Сакалінскія, Друцкія-Падбярэзскія, Друцкія-Талачынскія) карысталіся гербам «Друцк» або яго разнастайнымі варыянтамі. Віленскі ваявода Леў Іванавіч Сапега быў нашчадкам князёў Друцкіх па жаночай лініі. У ягоным гербе, змешчаным, у прыватнасці, на тытульным лісце Статута 1588 г., меўся і герб яго маці – старажытны герб «Друцк».

Пры разглядзе праекта герба Талачына і Талачынскага раёна на Геральдычным савеце перад экспертамі паўстала пытанне аб правамоцнасці прыватнаўладальніцкага герба.

Шэраг навукоўцаў рэспублікі, якія займаюцца вывучэннем гісторыі Друцка і Друцкага княства (Г. В. Штыхаў, В. М. Ляўко, I. П. Хаўратовіч, Г. Ч. Лянькевіч), падтрымаў ініцыятыву Талачынскага раённага выканаўчага камітэта і жыхароў раёна аб наданні Друцкаму гербу статуса герба г. Талачына і Талачынскага раёна.

Аўтар сцяга – М. М. Елінская, мастак – В. А. Ляхар.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Г. Талачын і Талачынскі раён // Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 78–79.

2. Г. Толочин и Толочинский район // Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : Беларусь, 2006. – С. 86–87.

3. Город Толочин и Толочинский район // Современная геральдика Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 242–243.

 

СПАСЫЛКІ

Официальные геральдические символы Республики Беларусь. г. Толочин и Толочинский район

Толочинский районный исполнительный комитет. Геральдика Герб и флаг Толочинского района