Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя. Браслаўскі раён. Пасляваенны перыяд

 

Да Вялікай Айчыннай вайны па сацыялістычным пераўтварэнні гаспадаркі на Браслаўшчыне было зроблена нямнога. У лютым 1940 г. 14 сем'яў з маёнтка Завер'е і вёскі Адамава аб'ядналіся ў першы калгас імя Сталіна. Пазней у раёне ўзніклі яшчэ тры гаспадаркі. Масавая іх арганізацыя прыпадае на другую палову 1949 г. Найбольш актыўна гэта рабілася з верасня па снежань. Але яшчэ і ў 1950 г. узнікалі новыя калектыўныя гаспадаркі. Яны былі малалікімі, бо аб'ядноўвалі звычайна сялян адной – дзвюх вёсак. У 1950 г. на тэрыторыі Ахрэмаўскага сельскага Савета дзейнічала больш 10 сельгасарцеляў. Драбната іх не спрыяла развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці. Таму ў 1951–1953 гг. пачалося іх аб'яднанне. Для маладых кіруючых кадраў сельгасарцеляў у райцэнтры была арганізавана вучоба. Дзейнічаў пастаянны семінар старшынь, дзе вывучаліся агратэхнія, зааветэрынарыя, пытанні арганізацыі і ўліку працы.

Адначасова з узбуйненнем арцеляў раслі і машынна-трактарныя станцыі. Браслаўская МТС у ліпені 1952 г. мела 60 трактароў з адпаведнай колькасцю прычапнога інвентару для апрацоўкі глебы. Працэс узбуйнення, рэарганізацыі і развіцця калгасаў і саўгасаў працягваўся і працягваецца да сённяшняга дня.

На базе арцеляў нараджалася ў раёне і прамысловасць. Адна з такіх невялічкіх арцеляў перарасла ў рыбзавод, другая стала асновай станаўлення камбіната бытавога абслугоўвання і райспажыўсаюза. Услед за імі ў прыстасаваных памяшканнях былі арганізаваны: хлебазавод, малаказавод, прамкамбінат, гароднінасушыльны завод. У 1954 г. была арганізавана аўтабаза. У 1958 г. на старонках раённай газеты «Браслаўская звязда» было адзначана, што прамысловасць раёна з гадавым планам справілася яшчэ 5 верасня, а хлебаробы сабралі з гектара 20 цэнтнераў збожжа.

Адзін за другім узнімаліся ў райцэнтры новыя прадпрыемствы. На паўночна-ўсходнім ускрайку ўтварылася прамысловая зона. Першымі тут узняліся карпусы льнозавода, потым былі пабудаваны вытворчыя памяшканні малаказавода, сучасны хлебакамбінат.

У Ахрэмаўцах у 60-я гады ўступіў у строй торфабрыкетны завод, у г.п. Відзы паспяхова дзейнічаў спіртзавод. Раён быў прызнаны пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па тэмпах росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці.

8 чэрвеня 1952 г. адбылася ўрачыстая закладка «першага каменя» ГЭС «Дружба народаў», якая будавалася на возеры Дрысвяты на граніцы Беларусі, Латвіі і Літвы. Магутнасць ГЭС планавалася ў 300 кВт. Патрэбна было ўзвесці будынак ГЭС, земляную плаціну, некалькі каналаў, лінію электраперадачы. У дзень закладкі будоўлі да месца ўрачыстага адкрыцця з'ехалася каля 3-х тысяч чалавек. Летам 1952 года на будоўлі працавала 100 чалавек у тры змены. 13 ліпеня 1953 года Дзяржкамісія прыняла ГЭС. Станцыя дала першы ток, а 19 ліпеня адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. Каля 20 тысяч прысутных на свяце сталі сведкамі пуску міжкалгаснай ГЭС «Дружба народаў», якая на той час стала найважнейшым народнагаспадарчым аб'ектам на Браслаўшчыне.

Якасныя зрухі адбываліся ў сельскай гаспадарцы. Пошук эфектыўных форм арганізацыі працы ішоў ад звеннявой сістэмы да калектываў інтэнсіўнай тэхналогіі, гаспадарча-разліковых і арэндных участкаў. Многія гаспадаркі ў дадатак пачалі асваенне промыслаў. Першым пачаў займацца зверагадоўляй калгас «Дружба», за ім – калгас «Мяжаны». Каўбасныя цэхі пачалі працаваць у калгасах «Маяк» і «Уперад». Многія заняліся вырабам тавараў шырокага ўжытку.

У раёне шырока разгарнулася жыллёвае і сацыяльна-бытавое будаўніцтва, пракладка і асфальтаванне дарог.

У канцы 80-х гадоў раён зведаў пік сацыяльна-эканамічнага росквіту, пасля чаго пачаўся спад і згортванне вытворчасці.

 

Міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў» на возеры ДрывятыБраслаўскі універмаг. 1960-я гады ХХ ст.Браслаўскі Дом культуры

 

ЛІТАРАТУРА

1. Да жыцця новага, савецкага // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 545–598.

2. Залесская, С. Не дотягивают браславчане до стандартов / Н. Залесская // Белорусская нива. – 2005. – 22 июня. – С. 3.

3. Лемешенок, А. Сохраним ли голубое сокровище / А. Лемешенок // Советская Белоруссия. – 1990. – 13 сент. – С. 2.

4. Міраш, А. Аграгарадкам на Браслаўшчыне быць / А. Міраш // Браслаўская звязда. – 2005. – 19 лют. – С. 2.

5. Капкан для браслаўскіх бандытаў // Браслаўская звязда. – 2009. – 20 мая. – С. 4.

6. Азевіч, А. Іх подзвіг – бессмяротны / А. Азевіч // Браслаўская звязда. – 2012. – 12 мая. – С. 1.