Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Мёрскі раён

Прыродная расліннасць Мёрскага раёна належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі.

Агульная плошча лугоў 23,3 тыс. га, нізінныя займаюць 52,2 %, сухадолы – 42,6 %, заліўныя – 5,2 %.

Пад лясамі знаходзіцца 20 % тэрыторыі Мёрскага раёна. Лясныя ўчасткі размешчаны па раёне раўнамерна. Найбольшыя лясныя масівы знаходзяцца ў межах гідралагічных заказнікаў «Ельня» і «Балота Мох»; ва ўрочышчы «Старая пушча»; каля вёсак Лявонпаль і Марынкі.

Склад лясоў: хваёвыя – 28,7 %, яловыя – 22,1 %, бярозавыя – 19,4 %, чорнаальховыя – 13,1 %, асінавыя – 8,8 %, шэраальховыя – 6,4 %, дубовыя – 0,8 %, ясянёвыя – 0,7 %.

Больш даступным з'яўляецца ўрочышча «Старая пушча» плошчай каля 900 га на паўночны ўсход ад в. Даўгінава паміж Заходняй Дзвіной і Волтай. На паніжанай раўніне з пагоркамі пераважаюць яловыя лясы кіслічнага тыпу, бярэзнікаў і асіннікаў няшмат, на ўскрайках – шэраальховыя лясы. Трапляецца дуб звычайны. У падлеску – ляшчына, бружмень лясны, брызгліна барадаўчатая.

Чырвоны бор – лясны масіў плошчай 350 га каля в. Лявонпаль на супясчаных і лёгкіх сугліністых пагорках, якія вузкай паласой цягнуцца ўздоўж Заходняй Дзвіны. Пераважаюць хвойнікі імшыстага тыпу, сярод якіх хвоі з чырвона-бронзавымі стваламі. Імшыстыя і кіслічныя ельнікі складаюць толькі 14,3 %, арлякова-кіслічныя бярэзнікі – 8,5 %.

Значны лясны масіў каля в. Марынкі.

Унікальная з'ява – Чыстая (Язненская) дуброва плошчай 22 га. Сярэдні ўзрост дубоў каля 150 гадоў, асобным дрэвам па 200–250 гадоў.

22 балоты займаюць 16 % тэрыторыі раёна, агульнай плошчай 35,1 тыс. га, з іх: 30,8 тыс. га – верхавыя, каля 4 тыс. га – нізінныя. Найбольшыя балотныя масівы: Ельня, Мох, Стрэчна, Буянава, Кіслоўскае-2. На Мёршчыне пераважаюць верхавыя балоты. Чыстым нізінным з'яўляецца толькі балота Буянава ў вадазборы р. Вята плошчай 1,6 тыс. га з заляганнем торфу пластом да 6 м. Значная яго частка выпрацавана.

З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца ласі, дзікі, ваўкі, янотападобныя сабакі, зайцы-белякі і зайцы-русакі, лісы, куніцы, вавёркі, норкі, выдры, андатры, бабры, цецерукі, рабчыкі.

З ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трапляюцца скапа, белая курапатка, дзербнік, залацісты сявец, вялікі кулон, сярэдні кулон, звычайны гогаль, шэры саракуш. З раслін – бяроза карлікавая, марошка , пералеска высакародная, сон шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзяменцьеў, В. А. Прырода Беларусі : (фізіка-геаграфічны агляд) / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, О. Ф. Якушка. – Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1959. – 315 с.

2. Красная книга Республики Беларусь. Животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с. : ил.

3. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 448 с. : ил.

4. Кузьменко, В. А. Птицы сельских населенных пунктов Белорусского Поозерья / В. А. Кузьменко, В. В. Кузьменко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – № 6. – С. 36–52.

5. Міёрскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3 : Катэнарыя–Недайка. – С. 353–354.

6. Миорский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 129–133.

7. Пашкевіч, Т. Навукоўцаў цікавіць марошка / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 10 июля. – С. 5.

8. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 3 : Растения, грибы, животные. – 464 с. : ил.

9. Хохлова, О. И. Таксономический состав комплексов насекомых (Insecta: Auchenorryncha, Heteroptera, Coleoptera) дикорастущих ягодников семейства брусничных (Vacciniaceae) Белорусского Поозерья / О. И. Хохлова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2017. – № 3. – С. 42–48.