Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Народная творчасць. Мёрскі раён

 

Вусная народная творчасць – важная і неад'емная частка духоўнай культуры народа. Фальклор Мёршчыны – гэта сапраўдная крыніца духоўнага жыцця сялян, якая захавалася да нашых дзён як самабытны лакальны пласт традыцыйнай культуры рэгіёна Паазер'я.

Гісторыя амаль пяці стагоддзяў Мёрскай зямлі сведчыць пра тое, што зямля гэта папераменна знаходзілася то пад уладай Рэчы Паспалітай, то Польшчы, то Расіі. Сюды, ратуючыся ад рэлігійных ганенняў і сацыяльнага ўціску, перасялілася невялікая частка рускіх стараабрадцаў.

Не магла не адлюстроўвацца на свядомасці мясцовых жыхароў, на іх веравызнаннях і звычаях, святах і абрадах, мове, вуснай паэзіі, песнях і наяўнасць двух канфесій – праваслаўнай і каталіцкай. У некаторых месцах прыўнесеныя элементы святочных абрадаў ядналіся з мясцовымі, раствараліся ў іх ці наадварот – некаторы час дамініравалі, у выніку атрымлівалася нешта новае. Некаторыя каляндарныя абрады, якія існавалі ў актыўнай форме пры польскай уладзе, сёння забыты. Гэта заканамерны працэс, пра што сведчаць няпісаныя законы, правілы, вусныя фальклорныя творы.

Каляндарна-абрадавая і пазаабрадавая паэзія вылучаецца багаццем паэтычных фарбаў. Папулярныя ў народзе празаічныя эпічныя творы – казкі, легенды, паданні, анекдоты і жарты. Перадаюцца яны з пакалення ў пакаленне, каб не гублялася сувязь з роднай зямлёй. Дзеля гэтага, пачынаючы з мінулага стагоддзя, рупліўцы беларускага фальклору занатоўваюць усе скарбы народнай паэзіі, выдаюць у апрацаваным і неапрацаваным выглядзе.

На Мёршчыне захавалася шмат песень, балад і іншых жанраў вуснай народнай творчасці. Фальклорныя калектывы праводзяць вялікую работу па адраджэнні народных абрадаў, традыцый, якія распаўсюджаны ў раёне. Ва ўстановах культуры захоўваюцца фанатэкі абрадавых і народных песень, рукапісныя матэрыялы па фальклоры, запісаныя са слоў носьбітаў. Таксама ёсць відэаматэрыялы пра правядзенне народных святаў, абрадаў.

Сапраўднымі носьбітамі традыцыйнай культуры ў раёне з'яўляюцца: Даргель Александр Іванавіч, Кашкур Іван Іосіфавіч, Лабаноўская Марыя Іосіфаўна, Ляхновіч Марыя Мікалаеўна, Чарняўская Надзея Васільеўна і іншыя.

На 1 студзеня 2020 года ва ўстановах культуры раёна працуюць 7 фальклорных калектываў (81 чалавек). У тым ліку па жанрах: песенныя калектывы (Павяцкі і Перабродскі СДК, Ісцкі СК), песенна-абрадавыя (Язненскі, Наўгародскі, Чараскі СДК), дзіцячы абрадавы (Паташненскі СК), аўтэнтычны (Ісцкі СК), абрадавы (Цвецінскі Цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Валажонак, С. Дзядулева казка / С. Валажонак // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 27 сак. – С. 4.

2. Вішнеўская, В. Жыве душа / В. Вішнеўская // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 29 верас. – С. 2.

3. Іўчанка, Л. Істаўскія скарбы / Л. Іўчанка // Витебские вести. – 2016. – 23 янв. – С. 13.

4. Кандратовіч, І. Лунае песня над зямлёю: народныя спевы Мёршчыны ў рэчышчы фальклору Беларусі / І. Кандратовіч // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 19. – С. 7.

5. Лысёнак, Л. Казка Авуты / Л. Лысёнак // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 4 верас. – С. 2.

6. Матэленак, Л. Грымела сцэна пад каштанам / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 19 чэрв. – С. 7.

7. Навасельскі, Л. Брава, «Павятчанка»! / Л. Навасельскі // Мiёрскiя навiны. – 2003. – 15 лістап. – С. 1.

8. Панізьнік, С. Згукі роднага Прыдзвіння / С. Панізьнік // Народнае слова. – 2005. – 1 лют. – С. 5.

9. Панізьнік, С.«Масьці кладку, заві ў хатку...» / С. Панізьнік // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 16 (крас.). – С. 1.

10. Пашкевіч, Т. Месца сустрэчы талентаў / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 28 июня. – С. 20.

11. Пашкевіч, Т. Свята фальклору / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 23 мая. – С. 5.

12. Рынкевіч, К. Вясна прыходзіць з песняй / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 24 крас. – С. 4.

13. Рынкевіч, К. Сэрца Іста б'ецца з песняй у такт / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 13 кастр. – С. 7.

14. Стома, В. Абрады і звычаі Дзісеншчыны / В. Стома // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 7 (люты). – С. 6 ; № 9 (сак.). – С. 6 ; № 11 (сак.). – С. 7 ; № 13 (крас.). – С. 7 ; № 14 (крас.). – С. 4 ; № 15 (крас.). – С. 5 ; № 17 (май). – С. 6 ; № 24 (чэрв.). – С. 7 ; № 26 (ліп.). – С. 7 ; № 31 (жн.). – С. 6 ; № 36 (верас.). – С. 5 ; № 38 (кастр.). – С. 3 ; № 39 (кастр.). – С. 4.

15. Стома, В. Каляды Дзісеншчыны / В. Стома // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 1 (студз.). – С. 5.

16. Фальклор Міёршчыны: каляндар святочна-абрадавыя традыцыі Міерскага раёна Віцебскай вобласці / літ. апрац. В. І. Басько. – Мінск : БелДІПК, 2002. – 96 с.