Бібліятэкі. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 24.08.2020 11:46
- Адноўлена 24.08.2020 11:01
З'яўленне першых бібліятэк на Мёршчыне па дакументальных крыніцах датуецца 1904 годам. Так, на пачатку ХХ ст. у г. Дзісна былі дзве грамадскія бібліятэкі. Акрамя іх існавалі бібліятэкі пры вучылішчах. Уздым у развіцці бібліятэк у краі звязаны з пачаткам паходу Чырвонай Арміі на Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года. На вызваленай тэрыторыі была разгорнута барацьба з непісьменнасцю і малапісьменнасцю. Былі адкрыты хаты-чытальні (12). Бібліятэкі працавалі ў вёсках Воўкаўшчына, Лявонпаль, Чарасы, Свярдлы і іншых.
У гады Вялікай Айчыннай вайны работа бібліятэк Мёршчыны была спынена. Некаторыя будынкі былі спалены, кнігі знішчаны. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з ліпеня 1944 года на тэрыторыі цяперашняга Мёрскага раёна пачалося аднаўленне народнай гаспадаркі, культурнага жыцця. Зноў былі адкрыты хаты-чытальні (16), Дом культуры, раённая бібліятэка. Узнавілі сваю работу бібліятэкі, створаныя ў даваенныя гады, а таксама была арганізавана работа Павяцкай, Дварнасельскай, Новапагосцкай, Завуцкай, Астраўскай, Ісцкай, цяперашняй Слабодскай бібліятэк.
Датай заснавання Міёрскай раённай бібліятэкі лічыцца лістапад 1945 года. Займала яна невялікі пакой у будынку былой пракуратуры. Кніжны фонд налічваў каля 200 экз. кніг, чытачоў – каля 60 чалавек. Паступова кніжны фонд павялічваўся, як і колькасць чытачоў. У сувязі з гэтым бібліятэка ў 1959 годзе пераехала ў будынак, у якім для яе былі адведзены два пакоі: абанемент і чытальная зала.
Дзісненская раённая бібліятэка была арганізавана ў 1946 годзе. Фонд яе налічваў 800 экз. кніг. Для чытачоў працавала і гарадская бібліятэка. У 1956 годзе дзве гэтыя бібліятэкі былі аб'яднаны. У 50–60-я гады былі ўтвораны Міёрская і Дзісненская дзіцячыя бібліятэкі, Наўгародская, Сіцькаўская, Папшулёўская, Даўгінаўская, Узмёнская, Крукаўская, Чараская, Мікалаеўская, Карэнікаўская, Дрыгуцкая, Дарожкаўская, Мікалаеўская, Фурсянская, Любіноўская, Цвецінская, Шарагоўская, Камянпольская сельскія бібліятэкі. У той час кожная з бібліятэк камплектавалася паасобку, падпарадкоўвалася сельскім выканаўчым камітэтам.
З мэтай далейшага ўдасканалення работы, паляпшэння эфектыўнасці і якасці выкарыстоўвання кніжных фондаў і грашовых сродкаў, якія выдзяляліся на ўтрыманне бібліятэк, з 15 снежня 1978 года рашэннем Міёрскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 11 мая 1978 года № 121 «Аб цэнтралізацыі сеткі дзяржаўных масавых бібліятэк раёна» было вырашана аб'яднаць усе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі раёна ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму з агульным кніжным фондам, адзіным штатам, адміністрацыйна-гаспадарчым кіраўніцтвам на базе раённай бібліятэкі.
Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ў той час налічвала 60 бібліятэк, сярод якіх былі цэнтральная, дзіцячая бібліятэка, Дзісненская гарадская і дзіцячая бібліятэкі, а таксама 56 сельскіх філіялаў.
Стварэнне цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы мела шмат пазітыўных момантаў. Назіраўся рост кніжных фондаў, іх эфектыўнае выкарыстанне, бібліятэкі аснашчаліся новай мэбляй, умацавалася метадычнае кіраўніцтва і г. д.
Аднак, пачынаючы з 1990 года, стала скарачацца колькасць чытачоў, і як вынік – колькасць сельскіх бібліятэк (зачынена 19), адзначаўся спад у камплектаванні фондаў новай літаратурай.
Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк было звязана з прыняццем Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла 2005–2010 гг. Былі капітальна адрамантаваны Туркоўская, Мікалаеўская, Цвецінская, Чапукаўская, Чараская, Узмёнская, Дварнасельская, Язненская бібліятэкі. 12 бібліятэк раёна сталі бібліятэкамі аграгарадкоў. У сістэме з'явіліся камп'ютары, каляровыя прынтары, сканеры, пачаў забяспечвацца выхад у Інтэрнэт.
Аптымізацыя сеткі бібліятэк працягвалася і ў 2001–2018 гг., у раёне зачыніліся яшчэ 16 бібліятэк.
На 1 студзеня 2020 года ў складзе цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна 23 установы: 2 гарадскія, 21 абслугоўвае сельскіх чытачоў, 4 рэарганізаваны ў бібліятэкі-клубы. Кадравы патэнцыял налічвае 43 работнікі. Бібліятэкі раёна наведваюць каля 10 тыс. чытачоў, з якіх 2 тыс. – дзеці. Гадавая дакументавыдача складае 155 тыс. экзэмпляраў, у тым ліку 60,5 тыс. – дзецям. Асноўны інфармацыйны рэсурс бібліятэчнай сістэмы – 191 тыс. экзэмпляраў дакументаў. Для чытачоў праводзіцца вялікая колькасць разнастайных мерапрыемстваў.
У ДУК «Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ўваходзяць
Воўкаўшчынская сельская бібліятэка-клуб;
Даўгінаўская сельская бібліятэка-клуб;
Дварнасельская сельская бібліятэка-клуб;
Дзісненская гарадская бібліятэка сямейнага чытання;
Дрыгуцкая сельская бібліятэка;
Забалоцкая сельская бібліятэка-клуб;
Завуцкая сельская бібліятэка;
Ідолцкая сельская бібліятэка;
Міёрская дзіцячая раённая бібліятэка;
Міёрская цэнтральная раённая бібліятэка;
Мікалаеўская сельская бібліятэка;
Наўгародская сельская бібліятэка;
Новапагосцкая сельская бібліятэка;
Павяцкая сельская бібліятэка;
Папшулёўская сельская бібліятэка;
Перабродская сельская бібліятэка;
Сіцькаўская сельская бібліятэка;
Туркоўская сельская бібліятэка;
Узмёнская сельская бібліятэка;
Цвецінская сельская бібліятэка;
Чапукаўская сельская бібліятэка;
Чараская сельская бібліятэка;
Язненская сельская бібліятэка.
ЛІТАРАТУРА
1. Багдановіч, Э. Сяброўства з кнігай непарыўнае / Э. Багдановіч // Міёрскія навіны. – 2011. – 8 кастр. – С. 3.
2. Баркоўская, А. Бібліятэкар, дырэктар, дэпутат / А. Баркоўская // Міёрскія навіны. – 2013. – 26 лістап. – С. 3.
3. Басікірская, А. Парфюм любімы – водар кнігі новай / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2015. – 8 верас. – С. 5.
4. Басікірская, А. Чыталі... і з ліхтарыкам пад коўдрай / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2015. – 22 верас. – С. 7.
5. Белая, Л. Цэнім мінулае, глядзім у будучыню / Л. Белая // Міёрскія навіны.– 2019. – 14 верас. – С. 7.
6. Вароніна, А. У свеце добрай казкі / А. Вароніна // Міёрскія навіны. – 2018. – 25 снеж. – С. 6.
7. Вішнеўская, В. У бібліятэку ўсёй сям'ёй / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2011. – 13 верас. – С. 2.
8. Вішнеўская, В. Яе вялікасць Кніга / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2013. – 21 верас. – С. 3.
9. З душой да людзей і да справы / падрыхт. К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 15 жн. – С. 5.
10. Калеснік, Н. Дзякуем за мудрасць / Н. Калеснік // Міёрскія навіны. – 2017. – 14 кастр. – С. 7.
11. Матэленак, Л. Далучэнне да вытокаў / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 27 студз. – С. 7.
12. Матэленак, Л. Калі работа з людзьмі па душы / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 27 студз. – С. 5.
13. Матэленак, Л. Пажаданні на будучыню / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 17 ліп. – С. 7.
14. Матэленак, Л. Прафесіянал / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 14 крас. – С. 5.
15. Пальчэўская, В. Скарбы з кніжных паліц / В. Пальчэўская ; гутарыла Т. Кукуць // Міёрскія навіны. – 2019. – 14 верас. – С. 7.
16. Пастернак, Т. Красота в центре Миор / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 23 сент. – С. 5.
17. Рынкевіч, К. 15 год цеплых сустрэч і прыемных турбот / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 14 студз. – С. 6.
18. Рынкевіч, К. Дарылі радасць сустрэчы з кнігамі і людзьмі / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2020. – 7 крас. – С. 4.
19. Рынкевіч, К. Дзень бібліятэк з вершамі і песняй / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 26 верас. – С. 6.
20. Рынкевіч, К. З кнігай адзін на адзін / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 30 студз. – С. 6.
21. Рынкевіч, К. Кніжны дом, у які хочацца вяртацца / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 27 сак. – С. 4.
22. Рынкевіч, К. «Мая бібліятэка – жывая» / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 15 студз. – С. 4.
23. Рынкевіч, К. Сілкуе душу друкаваны радок / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 21 сак. – С. 2.
24. Рынкевіч, К. Спяваць, радаваць, здзіўляць / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 18 лют. – С. 5.
25. Рынкевіч, К. У духоўны свет вядуць кніга і ікона / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2020. – 21 сак. – С. 8.
26. Рынкевіч, К. У родным кніжным доме / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 15 верас. – С. 5.
27. Рынкевіч, К. Як бібліятэкі прывабліваюць чытачоў / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 27 чэрв. – С. 3.
28. Скавародка, А. Ля паліц і манітораў / А. Скавародка // Міёрскія навіны. – 2011. – 2 жн. – С. 2.
29. Скавародка, А. А. На кнігах трымаецца свет / А. А. Скавародка ; гутарыла А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2015. – 15 верас. – С. 4.
30. Станкевіч, Н. Бібліятэкі раёна – у нагу з часам / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 26 чэрв. – С. 3.
31. Суравец, К. У абноўленай бібліятэцы прыгожа і ўтульна / К. Суравец // Міёрскія навіны. – 2013. – 18 мая. – С. 5.
32. Шлях да кнігі ніколі не будзе бязлюдным / падрыхт. Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 14 студз. – С. 4–5.
СПАСЫЛКІ