Рамёствы. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 24.08.2020 11:46
- Адноўлена 24.08.2020 14:25
Работай па захаванні і развіцці народных традыцый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Мёршчыне актыўна займаюцца супрацоўнікі Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў, а таксама ўдзельнікі клуба народных майстроў «Святліца», які быў створаны ў 1992 годзе пры Мёрскім РДК. Заснавальнікам і першым кіраўніком клуба быў Чарняўскі Баляслаў Часлававіч. У 1993 годзе клуб атрымаў ганаровае званне «народны». Тут ладзяцца практычныя заняткі па асноўных відах творчасці: вышыўцы, саломапляценні, выцінанцы і кераміцы. Падчас навучання ўдзельнікі набываюць асноўныя навыкі па стварэнні вырабаў дэкаратыўна-сувенірнага і ўтылітарнага прызначэння. З мэтай папулярызацыі народных рамёстваў сярод дзяцей і моладзі ў сярэдніх навучальных установах горада праводзяцца майстар-класы па кераміцы, саломапляценні, вырабу маляванак, наладжана дзейнасць дзіцячых гурткоў па саломапляценні «Каласок» і кераміцы «Глячык».
Калектывам клуба ажыццяўляецца работа па распрацоўцы і вырабу сувенірнай прадукцыі з утрыманнем мёрскай сімволікі, а таксама распрацоўка ўзораў сувенірных вырабаў па вызначаных абрадах, звычаях, святах. Вырабы ствараюцца ў выглядзе талерак, плакетак, жбаноў, падкоў. Асаблівую прыгажосць сувенірам надае рэльефны арнамент у выглядзе «зорак», «ромбаў» і іншых адметных знакаў.
Народны клуб народных майстроў налічвае 17 удзельнікаў: саломапляценне – Чарняўская Галіна Іосіфаўна, Чарняўскі Баляслаў Часлававіч (у калекцыі твораў прысутнічаюць галаўныя ўборы, кветкі, жаночыя ўпрыгажэнні і саламяныя скульптуры); вышыўка – Атопкіна Надзея Сяргееўна; кераміка – Батарчук Алена Эдвардаўна (адметнасцю яе дробнай пластыкі з'яўляецца тое, што яна ствараецца на аснове ганчарных формаў, якія дэкаруюцца ручной лепкай. Гэта надае яе вобразам выразнасць, якая арганічна суадносіцца з самой тэхналогіяй і падкрэслівае красу яе пукатых формаў); жывапіс – Масленік Тамара Міхайлаўна, Стома Вячаслаў Мялецьевіч, Шугальская Фаіна Канстанцінаўна; мастацкі роспіс – Даргель Наталля Эдуардаўна; валянне – Бандарук Алена Анатольеўна, Паўлоўская Галіна Уладзіміраўна, Чарняўская Вольга Сямёнаўна; бісерапляценне – Дзядзюра Вольга Савельеўна, Дзядзюра Ірына Анатольеўна; разьба па дрэве – Даргель Аляксандр Сцяпанавіч; ласкутнае шыццё – Чарняўская Вольга Сямёнаўна; вязанне – Грэцкая Эвеліна Валянцінаўна; дэкупаж – Стаўская Алена Сяргееўна.
На 1 студзеня 2020 года ў раёне зарэгістравана 68 рамеснікаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Басікірская, А. Як важна да прафесіі душою прырасці / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2015. – 19 верас. – С. 8.
2. Блажэвiч, Э. Адраджэнне ганчарнага рамяства / Э. Блажэвiч // Сцяг працы (Мiеры). – 1998. – 11 жн. – С. 3.
3. Блажэвіч, Э. За парогам «Святліцы» / Э. Блажэвіч // Мiёрскiя навiны. – 2004. – 31 жн. – С. 3.
4. Вішнеўская, В. Не пералічыць тканага і вышыванага «залатымі рукамі» / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2016. – 5 сак. – С. 6.
5. Вішнеўская, В. У госці да «Святліцы» / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2008. – 11 кастр. – С. 3.
6. Вішнеўская, В. Цеплыня майстэрскіх рук на выставе ў Віцебску / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2016. – 29 сак. – С. 4.
7. Дедюро, Л. Творчество помогает жить / Л. Дедюро // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 27 снеж. – С. 5.
8. Дедюро, Л. Традиции и современность / Л. Дедюро // Вiцебскі рабочы. – 2007. – 3 лістап. – С. 7.
9. Дисненская керамика, гончарные изделия из д. Дисна Миорского района // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.].. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 383.
10. Ивченко, Л. Победный зубр и льняные куклы / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 10 ліп. – С. 7.
11. Касцюкевіч, С. Леў з добрымі вачыма, ці Чым славіліся дзісенскія майстры / С. Касцюкевіч // Сцяг працы (Міёры). – 1998. – 22 верас. – С. 4.
12. Лаўроў, У. В. ...І кошык мае прыгажосць / У. В. Лаўроў ; зап. У. Пучынскі // Краязнаўчая газета. – 2007. – № 36 (верас.). – С. 2.
13. Мастак-самавук з Орцаў // Голас Радзiмы. – 1998. – 19 лют. – С. 6.
14. Мінкевіч, Л. Рамяство з цеплынёй / Л. Мінкевіч // Народная газета. – 2018. – 9 лістап. – С. 15.
15. Пашкевіч, Т. Дэфіле ў старадаўніх уборах / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 28 июля. – С. 11.
16. Пашкевіч, Т. Рамяство высокай якасці / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 27 дек. – С. 13.
17. Рынкевіч, К. Букет са смакам шакаладу / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 31 студз. – С. 7.
18. Рынкевіч, К. Да народных рамёстваў цікавасць не сціхае / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2020. – 14 ліп. – С. 8.
19. Рынкевіч, К. Журавель кату таварыш / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 17 верас. – С. 5.
20. Рынкевіч, К. У промнях творчасці, пазітыву і дабра / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 27 ліп. – С. 4–5.
21. Рынкевіч, К. Цеплыня ад поўсці, ад усмешкі, ад душы / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 11 лют. – С. 6.
22. Шпакоўская, Г. У чым хварсілі дзіснянкі / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 14 апр. – С. 23.