Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Пастаўскі раён

Асноўнымі тыпамі натуральнай раслінасці раёна з'яўляюцца лясная, лугавая і балотная.

У раёне налічваецца больш за 1000 відаў вышэйшых раслін. Большая частка іх расце ў лясах. Пад лесам знаходзіцца 38% тэрыторыі раёна. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, дубовыя. Лясы 1-й (15,6 тыс. га) і 2-й (37,6 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 42,3 %, бярозавыя 18,7 %, чорнаальховыя 7,7 %, яловыя 24,8 % , асінавыя 5,3 %, іншыя 1,2 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 39 %, сярэднеўзроставых 46,2 %, прыспяваючых 11,6 %, спелых лясоў 3,2 %. Агульны запас дрэвастою 5,66 млн. м3, у т. л. спелага 0,26 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,15 млн. м3. Сярэдні ўзрост лясоў 39 гадоў. Штогод аб'ём лесасечнага фонду складае 54,3 тыс. м3, высечак догляду 29 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 201 га. Лясны гадавальнік пл. 7,5 га.

Для расліннага свету Пастаўскага раёна характэрны ў асноўным тыя ж віды, што і для ўсёй Беларусі.

Агульны запас драўніны ацэньваецца ў 14728 тыс. м3. З парод пераважаюць сосны, елкі, дубы, ясені, бярозы, асіны, вольхі. Рэдка сустракаюцца ліпы, ясені, клёны.

На Пастаўшчыне можна сустрэць расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, чарамша, або дзікі часнок. На Варапаеўшчыне, на вадазборах ручаёў Балаі, Шурыца і Чэртка выдзелены тры тэрыторыі агульнай плошчай каля 80 га, на якіх выяўлены гэтыя расліны.

У раёне сустракаюцца розныя тыпы лугоў : сухадольныя, нізінныя і поймавыя(заліўныя).

Пад балотамі знаходзіцца 5% тэрыторыі. Ёсць два тыпы балот : вярховыя і нізінныя.

Сучасная фауна млекакормячых прадстаўлена 6 атрадамі: насякомаядныя – 10 відаў, кажаны – 15 відаў, драпежныя – 16 відаў, парнакапытныя – 6 відаў, зайцападобныя – 6 відаў, грызуны – 24 віды. Сярод іх 4 віды акліматызаваны: янотападобны сабака, янот-паласкун, амерыканская норка, андатра. На Пастаўшчыне можна сустрэць шматлікія віды птушак. Усяго можна сустрэць 302 віды, з якіх каля 200 гняздзяцца на тэрыторыі раёна. Фауна паўзуноў і земнаводных прадстаўлена адпаведна 7 і 12 відамі. З паўзуноў сустракаюцца 3 віды яшчарак і 3 віды змей. З амфібій знаходзіцца 2 віды трытонаў і 10 відаў атрада бясхвостых.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца месцы, дзе сустракаюцца віды жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. З млекакормячых гэта барсук, вячэрніца гіганцкая, лясны кот, вавёрка-палятуха, хахуля, начніцы вялікія і Натэрэра. Да групы ахоўваемых жывёл адносяцца некаторыя каштоўныя прамысловыя віды, здабыча якіх абмежавана (высакародны алень, бабёр, глушэц, янот-паласкун і інш.). Таксама ахоўваецца каля 45 відаў птушак (арлан-белахвост, аўдотка, беркут, бусел чорны, гогаль, журавель шэры, зімародак, кулік-сарока, белая курапатка, скапа і інш.), 1 від паўзуноў (мядзянка), 1 від амфібій (жаба чаротавая), 5 відаў рыб (вусач, сцерлядзь, сырок, стронга, харыус), 9 відаў насякомых, 1 від ракападобных (шыракапалы рак).

 

Чорны бусел. Фотаздымак з сайта  http://redbook.minpriroda.gov.byЧарамша. Фотаздымак з сайта  http://redbook.minpriroda.gov.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ахова жывёл // Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. М. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 112–113.

2. Ахова лясоў // Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. М. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 110–112.

3. Ахова прыроды // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставызнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. –С. 34–35.

4. Жывёльны свет // Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. М. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 88–89.

5. Жывёльны свет // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставызнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. –С. 32.

6. Красная книга Республики Беларусь. Животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с. : ил.

7. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 448 с. : ил.

8. Могильницкий, В. Я. Природа Поставского края / В. Я. Могильницкий. – Молодечно : Победа, 2000. – С. 76–80.

9. Пастаўскі раён // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12. : Палікрат – Праметэй. – С. 171.

10. Пастаўскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4. : Недалька–Стаўраліт. – С. 131–132.

11. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 2 : Растения, грибы, животные. – 464 с. : ил.

12. Раслінасць // Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. М. Пракаповіч. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – С. 83–87.

13. Раслінасць // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставызнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. –С. 30–32.

14. Чаплинская, Г. Н. Поставский район / Г. Н. Чаплинская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 362–365.