Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Пастаўскі раён

 

На тэрыторыі Пастаўскага раёна да 1939 г. існавалі тры Дамы Людовыя ( у г. Паставы, в. Дунілавічы, в. Кураполле). У некаторых вёсках (Лучай, Савічы) былі «святліцы» – дамы, дзе збіралася моладзь. Бібліятэка была толькі ў г. Паставы. Невялікія бібліятэкі працавалі пры школах: Ясеўскай, Навасёлкаўскай, Целякоўскай. Насельніцтва Камайскага і Ацькоўскага сельсаветаў карысталася кнігамі з бібліятэкі пры касцёле ў в. Гадуцішкі. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі былі спробы па стварэнні бібліятэчнай сеткі.

За гады Савецкай улады на тэрыторыі Пастаўскага раёна пабудавана раённая бібліятэка, гарпасялковая бібліятэка ў г. п. Варапаева, 2 дзіцячыя бібліятэкі і 24 сельскія бібліятэкі.

У 1978 г. утворана  ДУК «Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

У пачатку 90-х гг. ЦБС перажывала матэрыяльныя цяжкасці: памяншэнне кніжнага фонду, скарачэнне штату, але працягвала актыўна працаваць, абслугоўваючы каля 20 000 чытачоў.

Старэйшымі бібліятэкамі рэгіёна з'яўляюцца: Варапаеўская гарпасялковая бібліятэка, Юнькаўская сельская бібліятэка.

Ветэраны бібліятэчнай справы: Бароўка Алена Антонаўна, Дзіковіч Феафанія Пятроўна, Зарэцкая Рэгіна Антонаўна, Карней Валянціна Паўлаўна, Лашук Францішка Казіміраўна, Лешчык Вольга Еўстаф'еўна, Макруш Яўгенія Сямёнаўна, Масцяніца Чэслава Яраславаўна, Махніс Тамара Мікалаеўна, Петух Зоя Іванаўна, Петухова Рыма Рыгораўна, Пупкевіч Марыя Людвігаўна, Сідаровіч Браніслава Баляславаўна, Сямашка Ніна Сяргееўна, Целіца Наталля Сямёнаўна, Чапукова Яніна Пятроўна, Шакола Галіна Люцыянаўна, Яцына Надзея Вячаславаўна.

Абслугоўваннем насельніцтва займаюцца ўсе бібліятэкі Пастаўскага раёна. У год паслугамі бібліятэк сістэмы карыстаецца каля 22 000 чалавек.

Асноўная форма абслугоўвання – абанемент. Чытальныя залы маюць раённая бібліятэка, гарадская, дзіцячая і гарпасялковыя бібліятэкі, а таксама Ляхаўшчынская сельская бібліятэка.

З 1996 г. узначальвае бібліятэчную сістэму Людміла Гаўрылаўна Касцень, якая ўнесла значны ўклад у развіццё бібліятэчнай дзейнасці. У 2003 г. дырэктар Пастаўскай ЦБС была ўзнагароджана дыпломам і спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўкараненне новых бібліятэчных тэхналогій і форм абслугоўвання чытачоў, значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.

У 2005 г. на базе Пастаўскай ЦБС прайшоў абласны семінар дырэктараў ЦБС Віцебскай вобласці.

Кніжны фонд ЦБС на 01.01.2006 складаў 382 447 экз. Чытальнасць – 18,5 %; наведавальнасць – 8 %.

Бібліятэкі сістэмы актыўна ўдзельнічаюць у раённых і абласных конкурсах-аглядах прафесійнага майстэрства, накіроўваюць матэрыялы на рэспубліканскі агляд-конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

Бібліятэкары заўсёды знаходзяцца ў пошуках інавацыйных тэхналогій. Свой прафесійны ўзровень павышаюць не толькі на раённых вытворчых нарадах, але і наведваюць абласныя і рэспубліканскія курсы павышэння кваліфікацыі.

У 2017 г. за паспяховае ажыццяўленне культурна-асветніцкай дзейнасці і інфармацыйна-метадычнай работы, і ў сувязі з Годам навукі Пастаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме аб'яўлена падзяка аддзялення гуманітарных навук і мастацтва Акадэміі навук Беларусі.

Пастаўская ЦБС на 2018 г. аб'ядноўвае 24 бібліятэкі гэта: раённая бібліятэка, гарадская бібліятэка, дзіцячая раённая бібліятэка, 2 гарпасялковыя бібліятэкі, 19 сельскіх бібліятэк.

Структура Пастаўскай ЦБС:

arrow Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка;

arrow Пастаўская раённая дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі – філіял № 1;

arrow Пастаўская гарадская бібліятэка;

arrow Варапаеўская гарпасялковая бібліятэка;

arrow Лынтупская гарпасялковая бібліятэка – філіял № 4;

arrow Андронаўская сельская бібліятэка – філіял № 35;

arrow Вярэнькаўская сельская бібліятэка – філіял № 25;

arrow Ваўкоўская сельская бібліятэка – філіял № 11;

arrow Гуцкая сельская бібліятэка – філіял 17;

arrow Дунілавіцкая сельская бібліятэка – філіял 22;

arrow Казлоўшчынская сельская бібліятэка – філіял 32;

arrow Камайская сельская бібліятэка – філіял № 29;

arrow Курапольская сельская бібліятэка – філіял № 37;

arrow Лукашоўская сельская бібліятэка – філіял № 51;

arrow Ляхаўшчынская сельская бібліятэка – філіял № 13;

arrow Мулярская сельская бібліятэка – філіял № 46;

arrow Навінкаўская сельская бібліятэка – філіял № 45;

arrow Навасёлкаўская сельская біблітяэка – філіял № 54;

arrow Парыжская сельская бібліятэка – філіял № 33;

arrow Палеская сельская бібліятэка – філіял № 48;

arrow Старадворская сельская бібліятэка – філіял № 20;

arrow Хацілаўская сельская бібліятэка – філіял № 57;

arrow Юнькаўская сельская бібліятэка – філіял № 56;

arrow Ярэўская сельская бібліятэка – філіял № 58.

Фонд бібліятэк налічвае звыш 360 тыс. экз. Штогод бібліятэкі абслугоўваюць звыш 21 тыс. чытачоў. За год выдаецца каля 400 тыс. экз. бібліятэчнага фонду. Платных паслуг насельніцтву аказваецца звыш 21 млн. рублёў.

У бібліятэках сістэмы працуюць 57 бібліятэчных работнікаў, з іх 72 % – спецыялісты. Да паслуг чытачоў алфавітныя і сістэматычныя каталогі, картатэкі, даведачна-інфармацыйны фонд, перыёдыка.

Бібліятэкі ў раёне з'яўляюцца інфармацыйна-культурнымі цэнтрамі. У бібліятэках дзейнічаюць сацыяльна-інфармацыйныя, культурна-гістарычныя цэнтры, дзе прадстаўлена інфармацыя на розныя тэмы.

Дзейнасць бібліятэк накіравана на выкананне мэтавых праграм «Бібліятэка і экалогія» і «Зямля бацькоў – жыцця крыніца», якія накіраваны на выхаванне экалагічнай культуры і адраджэнне культурных традыцый у насельніцтва.

Сёння бібліятэкі займаюць значнае месца ў сацыяльна-культурным развіцці раёна. Галоўнымі напрамкамі іх дзейнасці з'яўляюцца задавальненне інфармацыйных запытаў чытачоў, якасна новы ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання, адраджэнне і развіццё беларускай культуры.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэнка, І. Бібліятэкар – прафесія творчая / І. Бандарэнка // Пастаўскі край. – 2010. – 30 крас. – С. 5.

2. Бандарэнка, І. Спакой ім толькі сніцца / І. Бандарэнка // Пастаўскі край. – 2007. – 27 кастр. – С. 3.

3. Гірвель, В. «Нам засталася спадчына...» / В. Гірвель // Пастаўскі край. – 2007. – 6 лістап. – С. 4.

4. Гнилозуб, В. Чтоб в почете быть, надо труд любить / В. Гнилозуб // Белорусская нива. – 2004. – 15 июля. – С. 3.

5. Дунец, С. «І таямнічы сэнс крыжа...» / С. Дунец // Пастаўскі край. – 2007. – 28 ліп. – С. 3.

6. Касцень, Л. Па новых інфармацыйных тэхналогіях / Л. Касцень // Пастаўскі край. – 2008. – 13 верас. – С. 2.

7. Касцень, Л. Г. Веды і мудрасць у свеце кніг / Л. Г. Касцень ; гутарыла К. Собаль // Пастаўскi край. – 2007. – 15 верас. – С. 2.

8. Касцень, Л. Г. Трымаемся на энтузіязме / Л. Г. Касцень ; гутарыла А. Анішкевіч // Пастаўскі край. – 2002. – 14 верас. – С. 4.

9. Лашук, Ф. Залежыць ад асобы бібліятэкара / Ф. Лашук // Пастаўскі край. – 2001. – 13 кастр. – С. 4.

10. Собаль, К. Веды і мудрасць у свеце кніг / К. Собаль // Пастаўскі край. – 2007. – 15 верас. – С. 2.

11. Шик, В. Источник знаний и вдохновений / В. Шик // Витебский курьер. – 2004. – 16 янв. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow ГУК «Поставская централизованная библиотечная система»

arrow Социальная сфера. Культура. Поставская районная центральная библиотечная система