Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Народны клуб «Майстры». Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва Народны клуб «Майстры»
Дата заснавання 1991
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы 

 

Створаны ў 1991 г. у г. Паставы пры раённым арганізацыйна-метадычным цэнтры, з 2004 г. дзейнічае пры Доме рамёстваў. У 1994 г. прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў».

Кіраўнікі – І. К. Атрахімовіч (з 1991), А. А. Касенка (з 2014).

У складзе калектыву 69 чалавек ва ўзросце ад 18 да 76 гадоў. Гэта – таленавітыя людзі, якія працуюць у розных жанрах: ручная вышыўка, габелен, разьба па дрэве, вязанне кручком, фрывалітэ, ласкутная мазаіка, жывапіс.

Асноўныя накірункі дзейнасці – эстэтычнае выхаванне насельніцтва з дапамогай прапаганды лепшых узораў народнай творчасці і выяўленчага мастацтва; стварэнне ўмоў для натуральнага існавання і развіцця традыцый, розных відаў народных промыслаў і саматужных тэхналогій; перадача сакрэтаў рамяства носьбітамі рамесніцкіх традыцый; адраджэнне рэдкіх і забытых кірункаў творчасці.

Працуюць гурткі лоза- і саломапляцення, майстры працуюць над вырабамі з керамікі, лёну, займаюцца жывапісам, маляванкай, ручной вышыўкай, народнымі цацкамі, габеленам, кавальствам.

Калектыў – удзельнік міжнародных фестываляў: народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (Віцебск), традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» (Браслаў), абласных выставак: вязання «Карункі зімы», роспісу «Краскі Паазер'я», «Ратуша» (Віцебск, 2014), а таксама выстаўкі лялек у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» (Нясвіж, 2014) і інш.

Пастаянна выстаўляюць свае цудоўныя гліняныя цацкі, упрыгажэнні, свісцёлкі, графіку С. У. і Л .Э. Шчэрбы. А. А. Анкудовіч – пачынальнік пляцення кветак і дробных упрыгажэнняў з саломкі. Вырабы каваля Ю. А. Фурса ўпрыгожваюць не толькі фасады дамоў у Паставах, але ёсць і ў многіх замежных краінах. Зачароўваюць прыгажосцю цудоўныя вырабы прафесійнага рэзчыка па дрэве, пераможцы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў рэзчыкаў В. А. Мельца. Выдатны рэзчык па дрэве В. М. Шамшура.

Заўсёды ў творчым пошуку знаходзяцца вышывальшчыцы М. І. Ананьева і Л. Р. Зарэцкая, майстры: па габелене – Ж. В. Глабенка, Н. В. Акулава, А. А. Шыман, лозапляценні – М. І. Аўгусціновіч, А. В. Дробышава, кераміцы – В. М. Гукава, мастакі І. Протас, І. І. Гарбуноў, І. К. Атрахімовіч і многія іншыя майстры.

Народны клуб «Майстры» мае свой салон-магазін, дзе кожны жадаючы можа купіць самабытныя рэчы – прадметы хатняга ўжытку, аўтарскія цацкі, вышыўкі, карціны, выкананыя мясцовымі майстрамі.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Чырвонаармейская, д. 10.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Давідовіч, В. В. Пастаўскі народны клуб «Майстры» / В. В. Давідовіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 142–143.

2. Ивченко, Л. Мария – искусница из Постав / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2010. – 15 апр. – С. 22.

3. Клуб народных умельцаў «Майстры» // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 570–571.

4. Петух, Т. Горад майстроў – на цэнтральнай плошчы / Т. Петух // Пастаўскi край. – 2007. – 26 мая. – С. 4.