Раслінны і жывёльны свет. Шаркаўшчынскі раён
- Подробности
- Створана 28.09.2017 07:26
- Адноўлена 29.09.2017 12:18
Прыродная расліннасць раёна належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная плошча лугоў 19,4 тыс. га. Нізінныя займаюць 62 %, сухадольныя 27 %, заліўныя 11 %. Пад лясамі 20 % тэрыторыі раёна. Лясы пераважна на поўначы і паўднёвым захадзе, на мяжы з суседнімі раёнамі. Вылучаюцца лясныя масівы Асвята, Ілава, Журавоўшчына. Склад лясоў (у %): хваёвыя – 34, яловыя – 25,9, дубовыя – 0,7, ясеневыя – 0,6, бярозавыя – 22,5, асінавыя – 7,4, чорнаальховыя – 6,8, шэраальховыя – 2, іншыя пароды – 0,1; 7 % лясоў штучныя, пераважна хваёвыя, насаджэнні.
17 балот (належаць да Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна) агульнай плошчай 11 тыс. га, з іх 6 тыс. га верхавых, 4,4 тыс. га пераходных, 0,6 тыс. га нізінных. Найбольшыя балотныя масівы Даўбенішкі, Лясное.
3 паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца дзік, лось, казуля, воўк, ліс, янотападобны сабака, вавёрка, заяц-бяляк і заяц-русак, выдра, андатра, шэрая курапатка.
На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна выяўлена больш за 50 відаў рэдкіх птушак, млекакормячых і 15 месцаў вырастання рэдкіх відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. 3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, трапляюцца дзербнік, залацісты сявец, вялікі кулон, шэры саракуш, з раслін – пералеска высакародная, званочак персікалісты, ворлікі звычайныя, касач сібірскі, чараўнік двухлісты. Найбольшая канцэнтрацыя рэдкіх знікаючых відаў зарэгістравана ў раёне балотных масіваў «Ельня», «Журавоўшчына», «Даўбенішкі».
ЛІТАРАТУРА
1. Корсак, Э. Зберажом прыроду, яе прыгажосць / Э. Корсак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2002. – 5 чэрв. – С. 3.
2. Красная книга Республики Беларусь: животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с. : ил.
3. Красная книга Республики Беларусь: растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 448 с. : ил.
4. Кузьменко, В. Я. Птицы сельских населенных пунктов Белорусского Поозерья / В. Я. Кузьменко, В. В. Кузьменко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – № 6. – С. 36–52.
5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 3 : Растения, животные, грибы. – 464 с. : ил.
6. Редкие биотопы Беларуси : [монография] / А. В. Пугачевский [и др.]. – Минск : Альтиора – Живые краски, 2013. – 236 с. : ил.
7. Шарковщинский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 74–79.
8. Шаркоўшчынскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 370–371.