Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Шаркаўшчынскі раён

 

Шаркаўшчынская бібліятэчная сістэма была арганізавана ў 1977 г. Галоўнай бібліятэкай сістэмы і метадычным цэнтрам для 45 бібліятэк-філіялаў стала Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бібліятэка.

На дадзеным этапе ДУК «Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ўключае ў сябе цэнтральную раённую, дзіцячую бібліятэкі і 14 сельскіх бібліятэк-філіялаў.

Структура Шаркаўшчынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

– Більдзюжская бібліятэка–філіял № 5;

– Васюкоўская бібліятэка–філіял № 9;

– Велікасельская бібліятэка–філіял № 12;

– Верацееўская бібліятэка–філіял № 10;

– Германавіцкая бібліятэка–філіял № 13;

– Дворнаўская бібліятэка–філіял № 16;

– Ёдская бібліятэка–філіял № 22;

– Зоркаўская бібліятэка–філіял № 18;

– Каўшэлеўская бібліятэка–філіял № 26;

– Лужкоўская бібліятэка–філіял № 29;

– Навасёлкаўская бібліятэка–філіял № 32;

– Пашкоўская бібліятэка–філіял № 7;

– Пялікаўская бібліятэка–філіял № 35;

– Радзюкоўская бібліятэка–філіял № 36;

– Шаркаўшчынская дзіцячая бібліятэка–філіял № 1;

Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бібліятэка.

На 1 студзеня 2020 г. кніжны фонд бібліятэчнай сістэмы Шаркаўшчынскага раёна складае 150149 экз. Паслугамі бібліятэк за 2019 г. скарысталася 9107 чалавек, што складае 63,2 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Чытачам было выдадзена 161098 экз. дакументаў.

Камп'ютарызавана 16 бібліятэк раёна. Агульная колькасць камп'ютараў – 26, з іх 10 – у раённай бібліятэцы, 16 – у бібліятэках-філіялах. Раённая бібліятэка вядзе абслугоўванне чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме ў праграме «ALIS. Рэгістрацыя і абслугоўванне чытачоў». Вядзецца дзве базы дадзеных уласнай генерацыі: «Аналітыка» і «Краязнаўства».

У бібліятэках Шаркаўшчынскага раёна працуюць 16 клубаў, з іх 7 – для дзяцей, 9 – для дарослых па розных накірунках дзейнасці. Сярод іх: «Жаночы час», «Вяснянка», «Святліца», «Эрудыт», «Натхненне», «Сяброўкі», «Знаўца роднай мовы», «Казка», «Жывое слова», «Нашчадкі», «Цёплыя сустрэчы», «Гаспадынькі», «Радзюкоўскія гаспадыні» і інш.

З 2004 г. пры Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы дзейнічае Публічны цэнтр прававой інфармацыі.

Бібліятэчныя паслугі аддаленым вёскам Шаркаўшчынскага раёна аказвае бібліёбус. Абслугоўванне вядзецца па 11 маршрутах у 41 вёску. Выезды ажыццяўляюцца згодна з графікам.

У цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме раёна працуе 31 бібліятэкар. Кіруе ўстановай Фромертас Алена Цімафееўна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адданасць выбранай прафесіі / падрыхт. С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 14 верас. – С. 6.

2. Ананич, Е. «Тетя Оля, посоветуйте хорошую книгу» / Е. Ананич // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 7 сак. – С. 3.

3. Ардынская, Л. «Сярод сваіх і чужакоў яна нам ласкай матчынай...» / Л. Ардынская // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 24 крас. – С. 5.

4. Банный, В. Литература и общение с доставкой на дом / В. Банный // Сельская газета. – 2018. – 20 янв. – С. 26.

5. Берникович, Д. Отыскали, объединили, удивили / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 7 сент. – С. 12.

6. Берникович, Д. Храм книги в деревне Ручай / Д. Берникович // Витебские вести. – 2013. – 19 нояб. – С. 5.

7. Бурэц, А. Чытанне – гэта страсць / А. Бурэц // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 2 сак. – С. 6.

8. Высоцкі, С. Сапраўдны прафесіянал сваёй справы / С. Высоцкі // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 12 верас. – С. 2.

9. Зуева, Т. Сустрэча з пісьменнікам / Т. Зуева // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2019. – 21 мая. – С. 7.

10. Крученкова, О. Чтение – лучшее учение / О. Крученкова // Народная газета. – 2013. – 10 снеж. – С. 6.

11. Мядзелец, Л. Дарогамі жыцця Лазара з Лужкоў / Л. Мядзелец // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 3 сак. – С. 2.

12. Мядзелец, Л. «Лета з добрай кнігай» / Л. Мядзелец // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2016. – 27 жн. – С. 3.

13. Навіны бібліятэчнай сістэмы / падрыхт.: М. Сушко, І. Машара // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2011. – 5 кастр. – С. 3.

14. Прывіваць любоў да кнігі / падрыхт. Л. Латышонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 27 крас. – С. 6.

15. Райчонак, С. Абаронцы цяністых заслонаў зямлі / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 9 лют. – С. 7.

16. Райчонак, С. Цікавыя сустрэчы / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 1 ліп. – С. 3.

17. Свірко, І. Кніжная залежнасць / І. Свірко // Рэспубліка. – 2011. – 23 снеж. – С. 8.

18. Сосна, К. Гаспадыня кніжнага царства / К. Сосна // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2011. – 14 верас. – С. 2.

19. Сосна, К. Працуе «Альтанка» / К. Сосна // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2012. – 11 студз. – С. 4.

20. Сушко, М. Да душы сваёй знайдзі дарогу / М. Сушко // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 17 (май). – С. 6.

21. Фромертас, А. Бібліятэкар атрымала ўзнагароду / А. Фромертас // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2017. – 18 кастр. – С. 3.

22. Фромертас, А. Бібліятэкары вучацца ў дарозе / А. Фромертас // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 22 (чэрв.). – С. 2.

23. Чарняўская, В. Без кнігі нельга жыць на свеце / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2012. – 24 кастр. – С. 3.

24. Чарняўская, В. Умее зацікавіць кнігай / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 15 верас. – С. 6.

25. Юркевіч, Ж. Творчая сустрэча з Язэпам Квачом прайшла ў Глыбоцкай бібліятэцы / Ж. Юркевіч // Вольнае Глыбокае. – 2018. – 13 снеж. – С. 5.

26. Яблонская, Г. Падарожжа па кніжнаму сусвету / Г. Яблонская ; падрыхт. С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 14 лют. – С. 6.

27. Якімовіч, І. «Помнім боль і страты свае...» / І. Якімовіч // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2019. – 11 верас. – С. 3.