Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Слабодская сельская бібліятэка – філіял № 28, в. Слабада. Лепельскі раён

Слабодская сельская бібліятэка знаходзіцца праз дарогу ад мясцовай школы.

Перад уваходам у чытальную залу створаны этнаграфічны куток, у якім прадстаўлены старажытныя, вышытыя ўручную, посцілкі, прасціны, ручнікі, а таксама рэчы ранейшага штодзённага побыту: металічны прас на вуголлях, драўляная ступа, невялікая драўляная бочка для збіцця масла сметанковага. Засланы старадаўняй капай, упрыгожаны сурвэткамі і белымі падушкамі металічны ложак, якім у свой час карысталіся нашы дзяды і бабулі.

У сярэдзіне 60-х гадоў Слабодская сельская бібліятэка-клуб праводзіла тэматычныя вечары аб выдатных дзеячах Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, наладжвала вечары сустрэч з удзельнікамі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Рэгулярна праводзяцца канферэнцыі чытачоў, вечары адпачынку, дыспуты, літаратурныя вечары, канцэрты.

З 1962 года загадчыцай працуе Ганна Максімаўна Мельчанка.

У Слабодскай сельскай бібліятэцы створаны «Палац казак» і дзіцячы клуб «Мальвіна». Тут дзеці робяць мяккія цацкі, вырабы з газетных трубачак, а потым паказваюць лялечныя спектаклі. Так, у 2013 годзе з'явіўся ўласны «Тэатр кнігі».

Слабодская бібліятэка была ўзнагароджана прэміяй Віцебскага аблвыканкама за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва за 2014 год у намінацыі «Лепшая сельская бібліятэка».

У 2015 годзе налічвалася 520 чытачоў.

Зараз бібліятэкарам працуе Святлана Фёдараўна Прыдатка.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Слабада, вуліца Маладзёжная, 27.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарбачоў, М. Запрашэнне ў казку / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 19 лют. – С. 4.

2. Захарава, В. Вучыцца на добрых прыкладах / В. Захарава // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1966. – 14 мая. – С. 2.

3. Мартинович, Е. Здесь мысли, мудрость, тайны века / Е. Мартинович // Лепельскі край. – 2018. – 21 верас. – С. 9.

4. Пацэйка, К. Крыніца ведаў / К. Пацэйка // Віцебскі рабочы. – 1968. – 22 лістап. – С. 3.

5. Телятко, Е. Творческая лаборатория / Е. Телятко // Витебские вести. – 2013. – 3 авг. – С. 13.