Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Стайская сельская бібліятэка – філіял № 30, в. Стаі. Лепельскі раён

Стайская сельская бібліятэка знаходзіцца ў будынку Стайскага Дома культуры.

У канцы 70-х гадоў бібліятэка будавала сваю работу на прапагандзе ваенна-патрыятычнай літаратуры. Асаблівая ўвага ўдзялялася гераізму савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пралетарскаму інтэрнацыяналізму.

У гэты час пры бібліятэцы для юных чытачоў дзейнічаў клуб інтэрнацыянальнага сяброўства «Арбіта».

Праведзена шмат акцый, накіраваных на паляпшэнне становішча сельскай бібліятэкі. Напрыклад, у 2005 годзе быў арганізаваны банк ахвяраванняў «Каб жыла бібліятэка», сабрана 10 6470 рублёў.

У 2006 годзе Стайская бібліятэка стала дыпламантам рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем».

У 2008 годзе агульная колькасць кніг складала 6 000 экзэмпляраў. Карысталася імі 570 чытачоў, пры чым 162 з іх – дзеці школьнага ўзросту.

З 2010 года пры бібліятэцы створаны і працуе міні-музей этнаграфіі «Мілы кут маіх дзядоў». У ім прадстаўлены карціны, вышытыя крыжыкам, ручнікі, сурвэткі, прадметы старога побыту. Аўтарам ідэі стварэння гэтага музея стала Алена Уладзіміраўна Пацэла, якая зараз загадвае бібліятэкай.

У бібліятэцы для чытачоў арганізуюцца святы з цыкла «Народны каляндар», праводзяцца тэматычныя экскурсіі па музеі. Частымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў з'яўляюцца фальклорны гурт «Спадчына», які працуе пры Стайскім сельскім Доме культуры, фальклорны танцавальны калектыў «Сунічкі» Стайскай школы мастацтваў.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в Стаі, вуліца Лепельская, 10 Б.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Грышчук, А. У куточку цеплыні і ведаў / А. Грышчук // Лепельскі край. – 2008. – 10 кастр. – С. 2.

2. Ільінова, Л. У цэнтры ўвагі / Л. Ільінова // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1979. – 18 снеж. – С. 2.

3. Курбака, Н. Бібліятэкі-музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці / Н. Курбака // Краязнаўчая газета. – 2012. – № 8. – С. 1–2.

4. Сільвановіч, С. Мілы кут маіх дзядоў / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2011. – 2 жн. – С. 4.

5. Тарасова, И. Информационно-досуговый потенциал / И. Тарасова // Лепельскі край. – 2007. – 18 крас. – С. 1, 4.